Кобрынскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́брынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Кобрыншчына мяжуе зь Бярозаўскім, Дарагічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Маларыцкім і Пружанскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, на поўдні Кобрынскі раён мяжуе з Валынскай вобласьцю Ўкраіны.
У склад Кобрынскага раёну ўваходзяць 11 сельсаветаў: Астроміцкі, Батчынскі, Бухавіцкі, Гарадзецкі, Дзівінскі, Залескі, Кіселявецкі, Навасёлкаўскі, Павіцьцеўскі, Тэвельскі, Хідрынскі.
Remove ads
Гісторыя
Створаны 15 студзеня 1940 году. У сучасных межах з 25 сьнежня 1967 году.
Геаграфія
Рэкі: праз тэрыторыю раёну нясуць свае воды Мухавец, Трасьцяніца, Кобрынка.
Каналы: Дняпроўска-Бужанскі канал, Казацкі канал, канал Бона.
Азёры: Бамаўскае, Вярхі (Каташоўскае), Любань, Сьвінарэй.
На адлегласьці 10 кілямэтраў ад Кобрыня знаходзіцца возера Бамаўскае, якое ўзьнікла ў выніку будаўніцтва аўтамабільнай трасы Берасьце — Менск.
Населеныя пункты
У Кобрынскім раёне на сёньняшні час налічваецца 162 населеныя пункты. Адміністрацыйна Кобрынскі раён падзелены на 11 сельскіх саветаў.
Remove ads
Насельніцтва
Транспарт
Праз Кобрынскі раён праходзіць нафтапровад «Дружба», 3 ніткі газапроваду, дзьве лініі Беларускай чыгункі — з захаду на ўсход і з поўначы на ўсход. Тут таксама ляжаць аўтамабільныя дарогі Менскага, Пінскага, Ковельскага, Гарадзенскага, Берасьцейскага кірункаў. Па Дняпроўска-Бужанскім канале ажыцьцяўляецца судаходзтва. Для пасажырскіх перавозак ў горадзе Кобрынь задзейнічана 9 гарадзкіх аўтобусных маршрутаў. Праз Кобрынскі раён праходзіць Палеская чыгунка.
Remove ads
Інфармацыя для турыстаў
- Каля вёскі Ляхчыцы ва ўрочышчы Княжая гара разьмешчана магіла, у якой па народным паданьні пахавана княгіня Вольга Раманаўна
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads