Андрэй Леўкавец
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Мікалаевіч Леўкаве́ц (нар. 7 траўня 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Смаргоні».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец салігорскага «Шахцёру», дзе выступаў за дубль. Улетку 2016 году перайшоў да складу «Смалявічы-СТІ», якому паводле вынікаў сэзону 2017 году дапамог выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з «Баранавічамі»[2], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.
У лютым 2019 году перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[3], гуляў там на працягу двух гадоў. У лютым 2021 году выправіўся на прагляд у сталічныя «Крумкачы» і неўзабаве склаў працоўнае пагадненьне[4]. Быў асноўным гульцом каманды.
У студзені 2022 году праходзіў прагляд у гарадзенскім «Нёмане», а неўзабаве падпісаў кантракт з таджыцкім «Худжандам»[5]. У жніўні 2022 году перайшоў у «Менск»[6]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 7 жніўня 2022 году ў матчы супраць менскага «Дынама» (1:3), калі выйшаў у першай адзінаццатцы і быў заменены ў другім тайме. У далейшым замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[7].
У пачатку 2023 году праходзіў прагляд у «Гомлі», бабруйскай «Белшыне» і прысталічнай «Іслачы», а ў сакавіку быў гульцом койданаўскага «Арсэналу»[8]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году з 13 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды, чым дапамог «Арсэналу» вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[9], але ў ліпені пакінуў каманду[10] ды неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[11]. У клюбе з Гарадзенскай вобласьці стаў футбалістам асноўнага складу.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads