Андрэй Лясюк
беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Лясюк (нар. 14 красавіка 1983 году, Пінск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. Галоўны трэнэр «Асіпавічаў».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачаў займацца футболам у Пінску, гуляў потым за розныя клюбы. Найбольш праявіў сябе ў складзе магілёўскага «Дняпро», найлепшым бамбардзірам якога стаў у сэзоне 2009 году. У сакавіку 2012 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам». Пасьля няўдалага старту «Нёман» здолеў набраць добрую хаду, заняўшы выніковы пяты радок у чэмпіянаце. Сам футбаліст пачынаў сэзон году на лаўцы запасных, але пазьней стаў асноўным нападнікам каманды, выцесьніўшы Ігара Крывабока. Лясюк стаў адным з найлепшых гульцоў клюбу, набраўшы добрую форму ў канцы сэзону і забіўшы пяць галоў у апошніх пяці сустрэчах[2]. У студзені 2013 году Лясюк падоўжыў кантракт з клюбам[3]. Сэзон 2013 году распачынаў асноўным нападнікам, але ў траўні быў выцесьнены Мілашам Лачным. Пасьля таго як Лачны ў ліпені 2013 году пакінуў «Нёман», Лясюк вярнуўся ў аснову, але ўжо ў жніўні атрымаў траўму, празь якую выбыў да канца сэзону. У лістападзе 2013 году кіраўніцтва «Нёману» вырашыла спыніць супрацоўніцтва з гульцом[4].
У сакавіку 2014 году, акрыяўшы па траўме, накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[5] У красавіку 2014 году падпісаў кантракт з клюбам да канца сэзону[6]. У складзе «Хвалі» быў асноўным нападнікам і трывала вызначаўся галамі, што дазволіла неўзабаве ачоліць сьпіс бамбардзіраў Першай лігі. У ліпені выправіўся на прагляд ва ўзбэцкі «Наўбахор», але не падышоў гэтаму клюбу[7]. Па вяртаньні ў Беларусь, аднак, адмовіўся далей выступаць за «Хвалю». У канцы ліпеня перайшоў у «Гарадзею», зь якой падпісаў кантракт да канца сэзону[8]. Быў асноўным гульцом «цукровых», за паўсэзона згуляўшы ў 10 матчах і забіўшы 4 галы, але клюб здолеў заняць толькі 6 месца ў Першай лізе. У верасьні і кастрычніку 2014 году не гуляў праз траўму. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[9]. Паводле вынікаў сэзону 2015 году дапамог гарадзенцам прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2016 году пакінуў клюб[10].
У сакавіку 2016 году праходзіў прагляд у «Нафтане», але бакі не дамовіліся аб умовах кантракту[11]. У выніку ў першай палове 2016 году Андрэй заставаўся бяз клюбу. З жніўня 2016 году выступаў за летувіскі клюбу «Каўна Жальгірыс»[12]. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў ковенкі клюб. У лютым 2017 году знаходзіўся ў стане «Хвалі», якая прапанавала нападніку кантракт[13], аднак гульцом пінскага клюбу ён ня стаў. У выніку, сэзон 2017 году распачаў у складзе клюбу другога летувіскага дывізіёну «Нявежыс»[14]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Ліда»[15]. Замацаваўся як гулец асноўнага складу лідчанаў, з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. У студзені 2019 году пакінуў лідзкі клюб[16].
У сакавіку 2019 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[17]. Здолеў стаць адным з асноўных гульцоў, быў капітанам каманды. Дапамог дружыне выйсьці ў Найвышэйшую лігу, з 12 галам стаў другім бамбардзірам каманды. Па заканчэньні сэзону пакінуў бабруйскі клюб. У сакавіку 2020 году зноў падпісаў кантракт зь «Лідай»[18]. Пачынаў сэзон, выходзячы на замену, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сакавіку 2021 году стаў гульцом пінскага «Стэнлеса»[19], дзе быў асноўным нападнікам. Па заканчэньні сэзону 2021 году пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.
Трэнэрская
У жніўні 2022 году быў прызначаны галоўным трэнэрам «Стэнлеса»[20]. Пакінуў клюб у лютым 2024 году[21]. Ужо праз паўгады ў сярэдзіне чэрвеня быў прызначаны галоўным трэнэрам «Асіпавічаў»[22].
Remove ads
Дасягненньні
«Гомель»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2011
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads