Андрэй Масальскі
(пам. 1651) ваявода менскі і берасьцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Масальскі (? — 1651) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян берасьцейскі (1627—1643), ваявода менскі (1643—1645) і берасьцейскі (з 1645)[3].
Remove ads
Біяграфія
З алекшыцкай лініі княскага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Фёдара, маршалка гарадзенскага, і князёўны Багданы з Лукомскіх.
У 1618 атрымаў урад маршалка гарадзенскага, у сакавіку 1643 — ваяводы менскага (займаў гэтую пасаду да 13 студзеня 1645, калі паступіў на ваяводу берасьцейскага).
Першы раз ажаніўся з Альжбетай, дачкой ваяводы холмскага Яна Вэйгера, другі — з Крыстынай, дачкой ваяводы кіеўскага Януша Тышкевіча. У першым шлюбе меў сына Станіслава і дачку Ізабэлу, у другім — сына Казімера і дачку Марцыбэлу.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads