Андрэй Пачобут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Пачобут
Remove ads

Андрэй Пачобут (па-польску: Andrzej Poczobut; нар. 16 красавіка 1973 году, Вялікая Бераставіца) — журналіст, публіцыст і блогер, актывіст Саюзу палякаў Беларусі (СПБ), вязень сумленьня[2].

Thumb
Андрэй Пачобут
Remove ads

Жыцьцяпіс

Працаваў у гарадзенскіх газэтах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», «Глос знад Немна», быў карэспандэнтам менскай незалежнай газэты «Народная Воля». Займаў пасаду галоўнага рэдактара «Magazynu Polskiego na uchodźstwie» — часопісу СПБ.

У 1993 разам з малодшым братам Стасам заснаваў у Вялікай Бераставіцы панк-гурт „Deviation[3].

З 2006 году зьяўляецца карэспандэнтам на Беларусі польскага выданьня «Gazeta Wyborcza».

Зьяўляецца актыўным сябрам СПБ, да якога належыць з пачатку 1990-х рокаў мінулага стагодзьдзя. Заўжды выказваўся пра неабходнасьць утрыманьня незалежнасьці арганізацыі ад уладаў, але ў межах беларускага заканадаўства. Цяпер займае пасаду кіраўніка Галоўнага савету СПБ, непрызнаванага беларускімі ўладамі[4].

Жыве ў Горадні. З жонкай Аксанай мае дачку і сына.

Займаецца шахматамі, мае званьне кандыдата ў майстры[3].

Remove ads

Дзейнасьць

За грамадзка-палітычную і журналісцкую дзейнасьць быў неаднаразова затрыманы, пакараны штрафамі і адміністрацыйнымі арыштамі[5][6][7][8][9][10].

18 сакавіка 2011 гарадзенская абласная пракуратура ўзбудзіла супраць Андрэя Пачобута справу за абразу прэзыдэнта Беларусі (частка 1 артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу РБ). 6 красавіка Андрэй Пачобут быў затрыманы, калі накіроўваўся ў Менск для ўдзелу ў тэлемосьце з прадстаўнікамі Эўрапейскага парлямэнту. Першапачаткова быў затрыманы на 72 гадзіны, аднак пазьней быў узяты пад варту на два месяцы[11]. Супраць яго была ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа — гэтым разам за паклёп на Аляксандра Лукашэнку[12] (частка 1 артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу РБ).

5 траўня 2011 году Гарадзенскі суд прысудзіў яму два гады з адтэрміноўкай прыгавору на тры гады. Абвінавачаньне па абразе прэзыдэнта было цалкам зьнятае з Пачобута, засталося толькі абвінавачаньне за паклёп[13].

21 чэрвеня 2012 году арыштаваны на сваёй кватэры ў Горадні. Супраць яго заведзена крымінальная справа паводле артыкулу «паклёп на прэзыдэнта». Падставамі для абвінавачваньня сталі артыкулы на сайтах «Хартыя’97» і «Белорусский партизан»[14]. Быў асуджаны на тры гады з адтэрміноўкай выкананьня прысуду[3].

25 сакавіка 2021 году быў зноў арыштаваны, Вярхоўны прадстаўнік Эўрапейскага зьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Барэль асудзіў арышт[15]. У лютым 2023 году Пачобута прыгаварылі да 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму[16].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads