Андрэй Садавы
украінскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Іва́навіч Садавы́ (па-ўкраінску: Андрій Садовий) — украінскі палітык, грамадзкі дзяяч і прадпрымальнік. Мэр Львову з 25 красавіка 2006 году і заснавальнік грамадзкай арганізацыі Самапомач, чалец партыі Самапомач. Сузаснавальнік прыватнай кампаніі ТРК Люкс. Садавы быў кандыдатам на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны ў 2019 годзе, аднак, пазьней зьняўся з выбараў[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Львове, дзе скончыў школу і паступіў у Львоўскі тэхнікум радыёэлектронікі. Праходзіў вайсковую службу ў савецкім войску. Пасьля скончыў Львоўскую палітэхніку. Празь некалькі гадоў перакваліфікаваўся ў эканаміста і дзяржаўнага службоўца. З 1997 году пачаў займацца грамадзкай дзейнасьцю. Займаў пасаду дэпутата ў львоўскай мясцовай радзе з 1998 па 2002 гады. У 2006 годзе быў абраны на пасаду мэра гораду. 27 лютага 2014 году паведамлялася, што Андрэй Садавы адмовіўся ад пасады віцэ-прэм’ера ва ўрадзе Арсеня Яцанюка. Ён патлумачыў гэта жаданьнем заставацца мэрам Львова[2]. На наступны дзень Андрэй Садавы заявіў, што партыя Самопомач будзе ўдзельнічаць у датэрміновых парлямэнцкіх выбарах[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads