Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2019 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2019 году — чарговыя прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне, першы тур якіх адбыўся 31 сакавіка 2019 року[1]. Дзяржаўны скарб Украіны выдзяліў на правядзеньне выбараў 2,4 млрд грыўняў.

Выбары не адбыліся ў сувязі з вайною на Данбасе й анэксіяю Крыму
Арыентаваная колькасьць выбарцаў, якія мелі права голасу на прэзыдэнцкіх выбарах 2019, складае 30,2 млн асобаў, колькасьць выбарцаў, унесеных у сьпіс выбарцаў на момант сканчэньня галасаваньня — 29 621 197 чалавек, колькасьць выбарчых дзялянкаў — 29 989[2].
Па выніках першага туру да другога туру выйшлі Ўладзімер Зяленскі ды Пятро Парашэнка.
7 красавіка 2019 року ЦВК афіцыйна абвясьціла вынікі першага туру прэзыдэнцкіх выбараў: Зяленскі — 30,24% голасаў, Парашэнка — 15,95%[3].
21 красавіка 2019 року адбыўся другі тур выбараў Прэзыдэнта Ўкраіны. Па выніках Нацыянальнага экзыт-полу па стане на 18:00, пераможцам стаў Уладзімер Зяленскі з 73,22% галасоў, у той час як чынны Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка атрымаў 24,45%[4].
Выбары Прэзыдэнта Ўкраіны абыйшліся дзяржбюджэту ў 2,4 млрд грывень[5][6][7][8].
Remove ads
Выбары кіраўніка краіны
Прыняць удзел у выбарах могуць толькі грамадзяне Ўкраіны, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў. Выбары могуць прайсьці толькі ў выхадны дзень, у апошнюю нядзелю сакавіка. Выбары праходзяць раз у пяць гадоў. Вярхоўная Рада Ўкраіны прызначае выбары кіраўніка краіны за 100 дзён да выбараў. 26 лістапада 2018 году Вярхоўная рада прызначыла выбары на 31 сакавіка 2019 году. Выбары павінныя былі прайсьці на ўсім абшары краіны, але з-за вайны з Расеяй частка Ўкраіны захоплена (Крым, частка Луганскай і Данецкай вобласьцяў), і там ня будзе магчымасьці правесьці выбары.
Remove ads
Умовы для кандыдатаў
Удзельнік на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны павінен:
- мець грамадзянства Ўкраіны
- дасягнуць узросту 35 гадоў
- пражываць ва Ўкраіне 10 гадоў да выбараў
- абвясьціць аб сваіх даходах і маёмасьці, і ягоная заява аб даходах і маёмасьці павінная быць правераная службаю па пытаньнях барацьбы з карупцыяю.
Удзельнік выбараў на пасаду прэзыдэнта краіны павінен заявіць аб сваім удзеле паміж 31 сьнежня 2018 году і 4 лютага 2019 году. Удзельнік можа быць самавылучэнцам або ісьці на выбары ад партыі. Адмовіцца ад удзелу ў выбарах можна за 23 дні да выбараў. На 1 лютага 2019 году 28 чалавек заявілі аб сваім удзеле ў выбарах. Гэта самая вялікая колькасьць удзельнікаў у выбарах кіраўніка краіны за ўвесь час іх правядзеньня. Удзельнік выбараў павінен закласьці 2,5 млн грыўняў грашыма ў ЦВК. Заклад вяртаюць у двух выпадках:
- удзельнік перамог у выбарах
- выбыў з выбараў да другога туру.
Паўторнае галасаваньне (другі тур) можа быць у выпадку адсутнасьці ўдзельніка, што набраў бы больш за палову галасоў. Другі тур павінен тады прайсьці 21 красавіка 2019 году. Удзельнік у выбарах можа мець рахунак грыўняў для расходаў на правядзеньне выбарчае дзейнасьці.
Remove ads
Вынікі выбараў
Адсоткі голасаў за кандыдатаў:
Уладзімер Зяленскі (30.24%)
Пятро Парашэнка (15.95%)
Юлія Цімашэнка (13.40%)
Юры Бойка (11.67%)
Анатоль Грыцэнка (6.91%)
Ігар Сьмяшко (6.04%)
Алег Ляшко (5.48%)
Аляксандар Вілкул (4.15%)
Руслан Кашулінскі (1.62%)
Іншае (4.54%)
У першым туры паводле ЦВК прагаласавала 34 544 993 выбарцаў. Колькасць бюлетэняў, прызнаных несапраўднымі, складае 1,18%. Найбольшую колькасьць галасоў атрымаў Уладзімер Зяленскі — 30,24% галасоў выбарцаў, на другім мейсцы дзейны Прэзыдэнт Пятро Парашэнка — 15,95%, адпаведна менавіта яны выходзяць у другі тур выбараў.

Падтрымка лідэраў па вобласьцях у першым туры
Падтрымка лідэраў (атрымалі больш за 10% галасоў выбарцаў) па вобласьцях ў цэлым разьмеркавалася нераўнамерна. Уладзімер Зяленскі найбольшы адсотак атрымаў у паўднёва-ўсходніх вобласьцях (за вылучэньнем Данбасу) ды ў Закарпацьці, менш за дадзенага кандыдата прагаласавалі выбарцы ў Галічыне (Львоўская, Тарнопальская, Івана-Франкоўская вобласьці). Пятро Парашэнка атрымаў больш за ўсё галасоў у галіцкіх вобласьцях, Кіеве, а таксама ў Ровенскай і Віньніцкай вобласьцях. Адпаведна, у паўднёва-ўсходніх вобласьцях адсотак падтрымкі Парашэнкі найніжэйшы (за вылучэньнем часткі Данбасу ды Хэрсонскае вобласьці). Юлія Цімашэнка істотную перавагу атрымала толькі ў Івана-Франкоўскай вобласьці, а найменшы адсотак падтрымкі ў яе на Данеччыне, дзе бясспрэчным лідэрам стаў Юры Бойка.
![]() |
![]() |
||
↑ Уладзімер Зяленскі (30.24%) | ↑ Пятро Парашэнка (15.95%) | ||
![]() |
![]() |
||
↑ Юлія Цімашэнка (13.40%) | ↑ Юры Бойка (11.67%) |
Другі тур

Вынікі паўторнага галасаваньня ЦВК абвясьціла 30 красавіка 2019 року.
Remove ads
Статыстычныя зьвесткі
Старшыня ЦВК Тэцяна Сьліпачук заявіла, што заявы пра рэґістрацыю кандыдатамі ў прэзыдэнты Ўкраіны на выбарах 2019 падало ў два разы больш асобаў, ніж на выбарах 2014 року. Прэзыдэнцкія выбары 2019 сталі рэкорднымі па колькасьці кандыдатаў у прэзыдэнты, да гэтага рэкордным быў 2004 рок, калі за прэзыдэнцкае крэсла змагаліся 26 асобаў[10][11].
- Колькасьць зарэґістраваных кандыдатаў: 39, зь якіх 35 мужчынаў і 4 жанчыны;
- Партыйнасьць: вылучэнцы ад партыі — 19 кандыдатаў, 20 — самавылучэнцы, 18 не ўваходзяць у склад хоць якое палітычнае сілы;
- Мейсца працы: 14 кандыдатаў ёсьць народнымі дэпутатамі, толькі 2 кандыдаты (Літвіненка і Новак) ёсьць беспрацоўнымі, а мейсца працы Рамана Насірава не пазначанае[12].
ЦВК зарэґістравала рэкордную колькасьць сродкаў масавае інфармацыі, якія падалі дакумэнты на акрэдытацыю для асьвятленьня выбарчага працэсу (у агульнай колькасьці — 19 ЗМІ, зь іх 12 замежных, 7 айчынных).[13]
Remove ads
Кандыдаты
Зьнятыя кандыдатуры
Паводле закону кандыдат у прэзыдэнты можа зьняць з рэґістрацыі сваю кандыдатуру па ўласным жаданьні або з стратаю працаздольнасьці. У сувязі з гэтым не пазьней чым за 23 дні (да 7 сакавіка ўлучна) да дня выбараў ён можа зьвярнуцца ў ЦВК з адпаведнаю заяваю [14]. Гэтым правам скарысталіся 5 кандыдатаў:
Адмоўлена ў рэґістрацыі
ЦВК адмовіла ў рэґістрацыі 48 кандыдатам, якія парушылі парадак вылучэньня або іх дакумэнты не адпавядалі нормам заканадаўства.
- Ратуш В. Б.
- Велідчэнка В. І.
- Фаранюк С. Г.
- Васіленка В. Д.
- Баярскі Ю. М.
- Рэкала П. Я.
- Чаркасаз К. Г.
- Лебядзінец В. В.
- Прыданаў А. М.
- Кавальчук А. Г.
- Блашчук В. Ю.
- Патапаў Д. В.
- Гокаў А. П.
- Чапей В. В.
- Цішчанка А. О.
- Андрухаў Я. І.
- Піліпенка Н. І.
- Жамойда А. Л.
- Касьяненка Д. Л.
- Качаноўская Я. П.
- Сіманенка П. М.
- Кастанчук Т. Д.
- Земская Н. В.
- Галан А. Г.
- Кабілінскі М. І.
- Таранец М. С.
- Губенка А. І.
- Касьяненка Б. П.
- Марушчынец В. І.
- Сахно Б. М.
- Ганчароў А. О.
- Украінчук Л. І.
- Качайла І. І.
- Міралюб Н. А.
- Іваніцкі Ю. П.
- Галасны М. І.
- Юрчанка Ю. І.
- Збьіранік Я. М.
- Рачок А. В.
- Сьпірына А. І.
- Сухіх І. А.
- Опра С. О.
- Булах М. Ю.
- Кананенка В. В.
- Алейнік У. М.
- Саўчанка Н. В.
- Паўлічэнка Д. О.
- Сутковы А. М.
Remove ads
Палітычная падтрымка кандыдатаў
Ніжэй прадстаўленыя асобы, што разглядаліся як патэнцыйныя кандыдаты на Прэзыдэнцкіх выбарах Украіны, а таксама лідэры палітычных сілаў і кіраўнікі местаў, якія падтрымалі кандыдатаў на пасаду Прэзыдэнта Ўкраіны на выбарах 2019 року:
- Васіль Гацко — падтрымаў Анатоля Грыцэнка[15]
- Уладзімер Гройсман — падтрымаў Пятра Парашэнку[16]
- Міхайла Добкін — падтрымаў Аляксандра Вілкула
- Мікола Катэрынчук — падтрымаў Анатоля Грыцэнка[17]
- Генадзь Кэрнэс — падтрымаў Пятра Парашэнку[18]
- Леанід Краўчук — падтрымаў Юлію Цімашэнка[19]
- Вадзім Навінскі — падтрымаў Аляксандра Вілкула[20]
- Вадзім Рабіновіч — падтрымаў Юрыя Бойка[21][22][23]
- Аляксандар Салантай — падтрымаў Анатоля Грыцэнка[24]
- Мішэль Тарэшчанка[25][26] — падтрымаў Андрэя Садавога[27]
- Мікола Тамэнка — падтрымаў Анатоля Грыцэнка[28][17]
- Генадзь Труханаў — падтрымаў Пятра Парашэнку[29]
- Алег Цягнібок — падтрымаў Руслана Кашулінскага[30]
- Ягор Фірсаў — падтрымаў Анатоля Грыцэнка[31]
- Віктар Чумак — падтрымаў Анатоля Грыцэнка[32]
- Юры Шухевіч — падтрымаў Пятра Парашэнку[33]
- Віктар Юшчанка — падтрымаў Пятра Парашэнку[34]
- Дзьмітры Яраш — падтрымаў Руслана Кашулінскага[35]
- Мікола Азараў — падтрымаў Юрыя Бойка, Аляксандра Вілкула ды Ўладзімера Зяленскага.[36]
Падтрымка адным кандыдатам іншага
- Сяргей Тарута — 16 сакавіка падтрымаў Юлію Цімашэнка[37]
Падтрымка кандыдатаў грамадзкімі арґанізацыямі
- Ініцыятыўная група «Першага сьнежня» — падтрымала Пятра Парашэнку[38]
- Мэджліс крымскататарскага народу — падтрымаў Пятра Парашэнку[39]
- «Відсіч» — падтрымаў Пятра Парашэнку[40]
- «Сокал» — падтрымала Руслана Кашулінскага[41]
- С14 — падтрымала Руслана Кашулінскага[41]
- АУН, Правы сэктар, Канґрэс украінскіх нацыяналістаў — падтрымалі Руслана Кашулінскага[41]
- УНА-УНСО — падтрымала Пятра Парашэнку[42]
Remove ads
Сацыяляґічныя апытаньні

Хада галасаваньня
Яўка выбарцаў


Па стане на 11 гадзіну яўка выбарцаў па Ўкраіне складала 16,65%, найвышэйшая — у Запарожскай (20,74%) ды Луганскай (20,60%) вобласьцях, найніжэйшая — у Закарпацкай (8,26%) ды Чарнавіцкай (10,43%) вобласьцях.
Па стане на 15 гадзіну яўка складала 45,11%, найвышэйшая — у Запарожскай (49,08%) ды Палтаўскай (48,82%) вобласьцях, найніжэйшая — у Закарпацкай (29,28%) ды Чарнавіцкай (36,41%) вобласьцях.
Па стане на 20 гадзіну яўка складала 62,80%, найвышэйшая — у Львоўскай (68,91%) ды Валынскай (68,40%) вобласьцях, найніжэйшая — у Закарпацкай (47,00%) ды Чарнавіцкай (56,10%) вобласьцях.
Другі тур


Remove ads
Экзыт-полы
Першы тур
Другі тур
Назіральнікі
Міжнародныя
Афіцыйныя назіральнікі ад замежных дзяржаваў і міжнародных арґанізацыяў, зарэґістраваныя па стане на 2 красавіка:[45]
|
|
Remove ads
Спробы ўмяшаньня ў выбарчы працэс
У этэры даляпраґрамы «Свобода слова» кіраўнік ДКІБ СБУ Аляксандар Клімчук адзначыў, што РФ спрабавацьме ўмяшацца ў выбарчы працэс. Паводле яго, асноўныя намаганьні будуць накіраваныя на кібэрнэтычныя атакі на аб’екты крытычнае інфраструктуры (электронныя сыстэмы ЦВК, аб’екты транспарту, энэрґетыкі і г. д.) ды інфармацыйныя ўплывы на грамадзянаў (уплыў праз інтэрнэт-рэсурсы, сацсеткі). Ён адзначыў, што набыты з 2014 року досьвед ды абнаўленьне тэхнічнае базы дае змогу СБУ эфэктыўна супрацьдзеяць кібэратакам.[46]
За 2018 было заблякавана каля 300 кібэратакаў. Некаторыя зь іх па сваіх наступствах маглі быць ня менш, ніж вірус Petya A — у тым ліку й атака на энэрґетыку, вірус Grey Energy, які быў пасьлядоўнікам Black Energy, у гэтым годзе мы заблякавалі
Арыгінальны тэкст (укр.)За 2018 рік було заблоковано близько 300 кібератак. Деякі з них за своїми наслідками могли бути не менші, ніж вірус Petya A — зокрема й атака на енергетику, вірус Grey Energy, який був послідовником Black Energy, цього року ми заблокували
Старшыня перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Анатоля Грыцэнка Віктар Чумак заявіў пра праслухоўваньне іх офісу і прад’явіў сродкі праслухоўваньня ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны[48]. На пачатку сакавіка 2019 року падобныя паведамленьні зьявіліся адносна кандыдата Ўладзімера Зяленскага — ля офісу студыі «Квартал 95» МУС Украіны было знойдзенае праслухоўвальнае абсталяваньне, што належыць СБУ, аднак СБУ адразу ж заявілі пра падрыў апэрацыі супраць невядомага чалавека[49].
Прадстаўнік Бюро па дэмакратычных інстытутах і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ Томас Раймэр заявіў, што расейцаў вылучаць зь сьпісу назіральнікаў на выбарах ва Ўкраіне.[50]
У студзені ‒ сакавіку 2019 року СБУ выкрыла і спыніла супрацьпраўную дзейнасьць разгалінаванае і глыбока закансьпіраванае аґентурнае сеткі інтэрнэт-аґітатараў, які дзеялі праз сацыяльныя сеткі «Facebook», «ВКонтакте» ды «Twitter», пашыраючы ў сетцы Інтэрнэт матэрыялы, накіраваныя на штучнае абвастрэньне грамадзка-палітычнае сытуацыі напярэдадні і падчас правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў. Да гэтае ґрупы ўваходзілі мешканцы Кіеўскае, Адэскае, Мікалаеўскае, Запароскае, Днепрапятроўскае, Сумское і Чарнігаўскае вобласьцяў. Зафіксавалі 17 фактаў умяшаньня расейскіх адмысслужбаў у выбарчыя працэсы ў краіне праз праплачанае распаўсюджваньне фэйкавае інфармацыі[51].
Remove ads
Скандалы
На выбарах 2019 актыўна задзеяныя тэхналёґіі прамога і ўскоснага подкупу выбарцаў. Схэма набыцьця некалькіх адсоткаў галасоў можа спрацаваць незаўважна — праз сеткі дэпутатаў-мажорытарнікаў і прадстаўнікоў орґанаў самакіраваньня. Так, напярэдадні выбараў праваахоўнікі адкрылі крымінальныя справы пра подкуп галасоў выбарцаў, якія тычацца чатырох кандыдатаў у прэзыдэнты. Як паведаміў старшыня МУС Арсэн Авакаў, паліцыя атрымала паведамленьні пра подкуп на карысьць кандыдатаў Пятра Парашэнкі, Юліі Цімашэнкі, Сяргея Таруты ды Анатоля Грыцэнка. Таксама ў Адэскай вобласьці ліквідавалі сетку подкупу выбарцаў на карысьць кандыдата на пасаду прэзыдэнта Юліі Цімашэнкі. Адбылася спроба подкупу кандыдата Юрыя Цімашэнка. Кандыдату прапаноўвалі 5 млн грыўняў (у даляравым эквіваленце) за зьняцьце кандыдатуры, замоўцам ёсьць народны дэпутат Валеры Дубіль. Таксама па заяве дырэктара сацыяляґічнае службы «Ўкраінскі баромэтар» Віктара Нябожанка, супраць кандыдата Цімашэнка было адразу некалькі тэхнічных кандыдатаў-спойлераў, нават цёзка.[52][53][54][55][56][57]
Здача аналізаў
Зяленскі прапанаваў, а Пятро Парашэнка падтрымаў здачу аналізаў на наяўнасьць алькаголю ды наркотыкаў у арґанізме. 4 красавіка ў штабе Парашэнкі паведамілі, што ён плянуе здаць аналізы 5 красавіка ў мэдпункце стадыёна НСК «Алімпійскі», да чаго ён заклікаў і свайго апанэнта Зяленскага. Аднак, у штабе Ўладзімера паведамілі, што яны не давяраюць мэдпункту, паколькі ён знаходзіцца пад кантролем людзей ва ўладзе і пад іх ціскам. Таму ён плянуе здаць аналізы ў клініцы «Eurolab»[58][59]. Уранку 5 красавіка Ўладзімер Зяленскі здаў аналізы ў прыватнай клініцы, а Пятро Парашэнка — у мэдычнай частцы стадыёна «Алімпійскі»[60][61]. Стала таксама вядома, што адным з уладальнікаў прыватнае клінікі «Eurolab», дзе здаў аналізы Зяленскі, ё Андрэй Пальчэўскі — украінскі[62] прадпрымальнік і тэлевядучы, які адкрыта падтрымлівае яго на прэзыдэнцкіх выбарах. Таксама ён быў намесьнікам міністра моладзі і спорту Равіля Сафіульліна за часамі прэзыдэнта Віктара Януковіча.[63]
Пры публікацыі аналізаў Зяленскага было заўважана, што на блянку зь яго аналізамі стаіць дата 2 красавіка 2019, а мела б быць 5 красавіка. Пазнейша былі апублікаваныя аналізы з датаю 5 красавіка[64]. Уладзімер Клічко прапанаваў здаць аналізы ў міжнародную лябараторыю, але Ўладзімер Зяленскі грэбаваў яго прапановаю[65].
Здача аналізаў выклікала актыўнасьць у сацсетках. Некалькі дзён карыстальнікі абмяркоўвалі гэтую падзею і намалявалі вялікую колькасьць фотажабаў[66].
Фота з Пуціным
Для аґітацыі супраць Зяленскага Парашэнкі ўжываў ягонае фота з Пуціным. Аднак, такая рэкляма не спадабалася шматлікім украінцам і ад яе вырашылі адмовіцца[67].
Ролік з наркотыкам
11 красавіка 2019 року ў сетцы зьявіўся падроблены ролік Зяленскага, дзе яго зьбівае Камаз і паказваецца дарожка з наркотыкам, намякаючы на тое, што Ўладзімер Зяленскі ё наркаманам. Ролік зьявіўся на рэсурсе, што належыць Пятру Парашэнку. Даволі хутка яго адтуль выдалілі[68]. Адміністрацыя прэзыдэнта так і не патлумачыла, як ролік апынуўся на іх Telegram-канале[69].
Дэбаты

Пасьля першакрасавіцкае прапановы правесьці дэбаты кандыдатаў ад Нацыянальнае грамадзкае тэлерадыёкампаніі Ўкраіны і Пятро Парашэнка, і Ўладзімер Зяленскі пагадзіліся, але пазьней паліткансультант штабу шоўмэна Дзьмітро Разумкоў удакладніў гэтую пазыцыю[70]:
Пытаньне ў тым, ці гэта трэба, а акрамя таго, дужа не хочацца ісьці на павадку ў кагосьці. Калі цябе спрабуюць зацягнуць у гэты працэс, бо думаюць, што разумнейшыя.
Арыгінальны тэкст (укр.)Питання у тому, чи це потрібно, а окрім того, дуже не хочеться іти на поводу у когось. Коли тебе намагаються затягнути у цей процес, бо думають, що розумніші.
Увечары 3 красавіка Ўладзімер Зяленскі запісаў відэазварот, дзе ён заявіў, што згодны на дэбаты пры пэўных умовах:
Чакаю на вас тут, на НСК «Алімпійскі». Дэбаты адбудуцца перад народам Украіны. Усе каналы маюць права трансьляваць дэбаты нажыва, усе журналісты маюць права прысутнічаць. Кандыдаты павінны абавязкова прайсьці экспэртызу і давесьці народу, што сярод іх няма ані алькаголікаў, ані наркаманаў. Краіне патрэбны здаровы прэзыдэнт. Даю вам 24 гадзіны. Думай-це.
Арыгінальны тэкст (укр.)Чекаю на вас тут, на НСК «Олімпійський». Дебати відбудуться перед народом України. Усі канали мають право транслювати дебати наживо, усі журналісти мають право бути присутніми. Кандидати повинні обов’язково пройти експертизу і довести народу, що серед них немає ні алкоголіків, ні наркоманів. Країні потрібен здоровий президент. Даю вам 24 години. Думай-те.— https://www.pravda.com.ua/news/2019/04/3/7211209/ Зеленський дав Порошенку 24 години: хоче дебатів на Олімпійському
Уранку 4 красавіка Пятро Парашэнка адказаў на гэты зварот:
Правілы дэбатаў прапісаныя ў законе пра выбары Прэзыдэнта, пачытайце калі ласка. Яны могуць адбывацца на базе Грамадзкага тэлебачаньня з трансьляцыяю па ўсіх тэлеканалах для дзясяткаў мільёнаў людзей. Але стадыён, так стадыён.
Арыгінальны тэкст (укр.)Правила дебатів прописані в законі про вибори Президента, почитайте будь ласка. Вони можуть відбуватися на базі Суспільного телебачення з трансляцією по всіх телеканалах для десятків мільйонів людей. Але стадіон, так стадіон.— https://www.pravda.com.ua/news/2019/04/4/7211226/ Порошенко відповів Зеленському щодо дебатів: Стадіон, так стадіон
5 красавіка абодва кандыдаты здалі аналізы.
Першая размова з Парашэнкам
11 красавіка 2019 року Пятро Парашэнка прыйшоў на здымкі перадачы на канале 1+1. Ён прапанаваў вядучым зьвязацца з Уладзімерам Зяленскім, каб распачаць дэбаты. Вядучыя датэлефанаваліся да Ўладзімера і спрабавалі прыцягнуць яго да дэбатаў. Але размовы не атрымалася. Зяленскі яшчэ раз паўтарыў, што ён гатовы прыйсьці на дэбаты толькі 19 красавіка на стадыёне і кінуў слухаўку.[71]
Дэбаты 19 красавіка на стадыёне
Дэбаты 19 красавіка ў студыі Грамадзкага тэлебачаньня
Пятро Парашэнка выступаў у студыі адзін, паколькі Зяленскі, які папярэджваў, што не прыедзе, так і не прыехаў.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads