Андрэ Жыд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэ Жыд
Remove ads

Поль Гіём Андрэ́ Жыд (франц. Paul Guillaume André Gide; 22 лістапада 1869, Парыж — 19 лютага 1951, там сама) — францускі раманіст, эсэіст, прадстаўнік мадэрнізму, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1947). Быў таксама заснавальнікам літаратурнага часопісу Nouvelle Revue Française і адным з заснавальнікаў знакамітага парыскага выдавецтва Éditions Gallimard.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія і раньняя творчасьць

Прыцягнуў увагу крытыкі складаньнем у рытмічнай прозе «Зямныя стравы» (па-француску: Nourritures terrestres, 1897), у якім прапаведавалася рамантычная ідэя «качэўніцтва»[3]. Мастацкая мова Жыда блізкая да мовы сымбалістаў. Жыд быў доўгі час «адшчапенцам» у сучаснай яму францускай культуры: ён быў адным зь вельмі нешматлікіх перакананых прапаведнікаў пратэстанцтва ў Францыі і разам з тым адным зь першых буйных францускіх пісьменьнікаў, у творчасьці якіх значную ролю граў матыў гомасэксуальнасьці, што выклікала грамадзкі скандал у 1924 годзе. Творчасьць Жыда зрабіла вялікі ўплыў на францускіх экзыстанцыялістаў, галоўным чынам Альбэра Камю і Жана-Паля Сартра.

Thumb
Фэлікс Валатон. Партрэт Андрэ Жыда ў Кнізе масак Рэмі дэ Гурмона, 1898 год

У канцы 1920-х, пасьля неаднаразовых паездак у Афрыку, пісьменьнік выступіў з асуджэньнем каляніялізму.

Remove ads

Андрэ Жыд і СССР

У сярэдзіне 1930-х гадоў, у становішчы захопу Эўропы фашызмам, А. Жыд захапіўся сацыялістычнай ідэяй, неаднаразова выступаў у падтрымку СССР і наведваў Зьвяз. Падчас апошняга прыезду (неўзабаве пасьля сьмерці Максіма Горкага ў 1936 годзе) Жыд расчараваўся ў савецкім ладзе. У канцы 1936 году выйшла яго яркая кніга «Вяртаньне з СССР» (па-француску: Retour de l’URSS), дзе крытыкуецца адсутнасьць волі думкі ў СССР, цьвёрды кантроль за літаратурай і грамадзкім жыцьцём, некаторыя страшныя рысы новага савецкага чалавеку; нараўне з гэтым у ёй нямала цёплых словаў па адрасе простых савецкіх людзей, захапленьні самаадданасьцю будоўляў і іншае. Утрыманьне кнігі Жыд дбайна хаваў аж да выхаду ў сьвет, і яна выклікала эфэкт разарваўшайся бомбы (падобным прэцэдэнтам было расчараваньне левага румынскага пісьменьніка Панаіта Істраці, які выступіў з крытыкай савецкай бюракратыі ў 1929 годзе). Імя пісьменьніка (пасьля афіцыйнага разбору кнігі ў «Праўдзе») патрапіла ў СССР пад забарону, асудзіла кнігу і частка левай інтэлігенцыі на Захадзе, якая безумоўна падтрымлівала Сталіна (у тым ліку, Рамэн Ралян і Ліён Фэйхтвангер).

Пасьля акупацыі Францыі нацыстамі Жыд пераехаў у Туніс (1942).

Remove ads

Найбольш значныя творы

  • Імараліст, 1902
  • Сутарэньні Ватыкану, 1914
  • Пастаральная сымфонія, 1919
  • Фальшываманэтчыкі, 1925
  • Тэзэй, 1946

Жыд славуты таксама сваім «Дыярыўшам», які ён складаў ад 1889 году.

Прызнаньне

У 1947 годзе Швэдзкая акадэмія прысудзіла Жыду Нобэлеўскую прэмію «за глыбокія і мастацка значныя творы, у якіх чалавечыя праблемы прадстаўленыя з бясстрашным каханьнем да ісьціны і глыбокай псыхалягічнай праніклівасьцю».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads