Гомасэксуальнасьць
рамантычныя ці сэксуальныя зносіны паміж людзьмі адной плоці ці аднога гендэру From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Го̀масэксуа́льнасьць (стар.-грэц. ὁμός + лац. sexus — аднолькавы + плоць; гомаэратызм, аднаплоцевая арыентацыя[1]) — гэта сэксуальная цяга, рамантычная цяга альбо сэксуальныя паводзіны паміж прадстаўнікамі адной плоці ці гендэру[2][3][4]. Як сэксуальная арыентацыя, гомасэксуальнасьць — «ўстойлівая мадэль эмацыйнай, рамантычнай і / альбо сэксуальнай цягі» выключна да людзей адной плоці ці гендэру[5]. Гомасэксуальнасьць «таксама зьвязаная з пачуцьцём ідэнтычнасьці чалавека, заснаванай на гэтай цяге, зьвязанымі зь ёй паводзінамі й сяброўстве ў супольнасьці іншых людзей, якія падзяляюць гэтую цягу»[6][7].
Нароўні зь бісэксуальнасьцю й гетэрасэксуальнасьцю, гомасэксуальнасьць зьяўляецца адной з трох асноўных катэгорыяў сэксуальнай арыентацыі ў рамках гетэрасэксуальна-гомасэксуальнага кантынуўму[6]. Навукоўцы пакуль ня ведаюць дакладнай прычыны сэксуальнай арыентацыі, але мяркуюць, што яна выклікана складаным узаемадзеяньнем генэтычных, гарманальных і экалягічных уплываў, і не разглядаюць яе як выбар[8][9][10]. Хоць ні адна тэорыя пры прычыну сэксуальнай арыентацыі пакуль не атрымала шырокай падтрымкі, навукоўцы аддаюць перавагу біялягічна абгрунтаваным тэорыям[8][9]. Існуе значна больш доказаў на карысьць несацыяльных, біялягічных прычын сэксуальнай арыентацыі, чым сацыяльных, асабліва для мужчын[11][12][13]. Няма істотных доказаў таго, што выхаваньне альбо раньні дзіцячы досьвед гуляюць ролю ў фармаваньні сэксуальнай арыентацыі[14]. Хоць некаторыя лічаць, што гомасэксуальная актыўнасьць «ненатуральная»[15], навуковыя дасьледаваньні паказваюць, што гомасэксуальнасьць — гэта нармальная й натуральная варыяцыя чалавечай сэксуальнасьці й сама па сабе не зьяўляецца крыніцай нэгатыўных псыхалягічных эфэктаў[6][16]. Няма дастатковых доказаў на карысьць выкарыстаньня псыхалягічных умяшаньняў для зьмены сэксуальнай арыентацыі[17][18].
Remove ads
Гісторыя
У 1886 годзе псыхіятар Рыхард Крафт-Эбінг выдаў кнігу «Плоцевая псыхапатыя» (лац. Psychopathia Sexualis), у якой абазначыў гомасэксуальнасьць як мэдычную паталёгію.
Сучаснасьць
У траўні 1990 году міжурадавая Сусьветная арганізацыя здароўя (Жэнэва, Швайцарыя) зацьвердзіла 10-ы перагляд Міжнароднай клясыфікацыі хваробаў (МКХ), якім выключыла з МКХ гомасэксуальнасьць.
Праўнае і сацыяльнае становішча людзей, якія ідэнтыфікуюць сябе як гомасэксуалы (або геі ці лезьбіянкі), істотна розьніцца ў розных частках сьвету і застаецца прадметам гарачых дэбатаў.
У сакавіку 1992 году ў Лос-Анджэлесе (ЗША) заснавалі Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці (па-ангельску: National Association for Research and Therapy of Homosexuality, NARTH) на чале з Чарлзам Сакарадысам, якое працягнула аказаньне псыхатэрапіі ад гомасэксуальнасьці як «душэўнага разладу»[19].
Прапанаваныя NARTH мэтады «рэпаратыўнай тэрапіі» былі апісаныя найбуйнейшымі мэдыцынскімі й псыхалягічнымі арганізацыямі ЗША (і іншых краінаў[20][21]) як псэўданавуковыя[22], шкодныя й неэтычныя.
Remove ads
Назва
У расейскім праве з XIX стагодзьдзя пачаў ужывацца панятак мужалоства, упершыню сустракаецца ў «Зборы законаў Расейскай імпэрыі» 1832 году. У хрысьціянстве выкарыстоўваецца больш агульны панятак садаміі для абазначэньня грэху, за які Бог, паводле Бібліі, зьнішчыў места Садом (іўр. סְדוֹם). У 1869 г. аўстрыйскі публіцыст Карл Кертэбэні ўпершыню ўжыў слова гомасэксуаліст, які ў 1886 г. псыхіятар Рыхард Крафт-Эбінг выкарыстаў для абазначэньня гомасэксуальнасьці ў якасьці душэўнага разладу. У XX стагодзьдзі ўзьніклі словы гей (анг. gay — шалапут), таварыш (у Кітаі)[23] і блакітны. Тэрмін пэдэрастыя (грэц. παιδος + ἐραστής — дзіця + люблю) тычыцца аднаплоцевай пэдафіліі. Існуюць таксама ангельскія запазычаньні квір (queer — дзівак) і МСМ (MSM; men who have sex with men — мужчыны, якія займаюцца сэксам з мужчынамі). У тым самым значэньні, што і гомасэксуальнасьць, зрэдку ўжываецца слова гамафілія.
Remove ads
Статыстыка
Пашыранасьць у сьвеце сярод мужчынаў дасягае 1—4 %, сярод жанчынаў — 1—3 %. У вялікіх гарадах паказьнік вышэйшы за сярэдні пад ціскам грамадзкага асяродзьдзя[24]. На вёсцы наадварот паказьнік ніжэйшы сярэдні. Досьвед аднаплоцевых сэксуальных стасункаў мелі 12 % (глядзіце бісэксуальнасьць)[25]. У монасэксуальных асяродках (вязьніцы, армія, сэмінарыі) аднаполыя сэксуальныя практыкі распаўсюджаныя шырэй і часта носяць гвалтоўны характар. Таксама сацыяльны ціск уплывае як на паводзіны, так і самавызначэньне чалавека. Паводзіны і самавызначэньне кепска карэлююць з двума іншымі крытэрыямі, якія выкарыстоўваюцца ў клясыфікацыі паводле сэксуальнай арыентацыі: на падставе рэгістрацыі пачуцьцяў (фантазіяў і жаданьняў), і генітальных і мозгавых рэакцый (фізыялягічна вымяральнай узбуджанасьці ў адказ на мужчынскія і жаночыя вобразы). Паасобку, ніводны з гэтых крытэраў не дае абсалютна верагодных лічбаў. Дасьледваньні, якія грунтуюцца на рэгістрацыі пачуцьцяў, выкарыстоўваецца найбольш часта.
Дасьледаваньні
Біялёгія
Існуе шэраг дасьледваньняў, якія паказваюць на магчымыя фактары, што ўплываюць на фармаваньне сэксуальнай арыентацыі. Перадусім гэта асаблівасьці генэтычнага складу дзіцяці й гарманальных працэсаў у целе маці падчас цяжарнасьці. Некаторыя навукоўцы лічуць, што «няма падстаў сьцьвярджаць, што гомасэксуальная арыентацыя — вынік паталягічных зьяў». Гены, якія маюць ролю ў фармаваньні сэксуальнай арыентацыі, не ідэнтыфікаваныя. Найбольш верагодна, што гэта тыя гены, якія вызначаюць мазгавыя рэакцыі на гармоны або энзімы (фэрмэнты). Існаваньне такіх генаў на працягу тысячагодзьдзяў сьведчыць пра тое, што іх прысутнасьць можа мець пазытыўную ролю. Найбольш верагодна, што іх захаваньне зьяўляецца вынікам дзеяньня мэханізму збалянсаванага полімарфізму. Іншыя дасьледаваньні паказваюць на значны ўплыў на фармаваньне сэксуальнай арыентацыі прэнатальных (антынатальных, дародавых) гармонаў.[26]
Гомасэксуальнасьць сустракаецца сярод некаторых відаў жывёл (сабака, шымпанзэ, жырафа, альбатрос)[27].
Remove ads
Беларусь
Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае да 7 год зьняволеньня за гвалтоўнае мужалоства і лесьбійства (Артыкул 167), да 5 год — за адпаведнае вычварэньне непаўналетніх (Арт. 168), да 3 год — за прымус да адпаплоцевага сукупленьня (Арт. 170)[28]. У 2002 г. урад Беларусі зацьвердзіў 10-ы перагляд Міжнароднай клясыфікацыі хваробаў САЗ, зь якога выключылі гомасэксуальнасьць. Урад Беларусі ўстрымліваецца ад утрыманьня за свой кошт гомасэксуальных установаў і згуртаваньняў[29]. Урадавыя фонды Брытаніі, ЗША і Францыі выдаткоўваюць грошы на выпуск у Менску гомасэксуальных часопісаў, рэклямы, стварэньне гомасэксуальных арганізацыяў і правядзеньне вулічных шэсьцяў гомасэксуалаў[24].
Паводле беларускай энцыкляпэдыі, аднаплоцевую схільнасьць прадухіляюць гігіенічнае і плоцевае выхаваньне дзяцей адпаведным плоцеролевым(en) паводзінам і арыентацыі[30].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads