Андыжанская разьня

страляніна ў абласным цэнтры на ўсходзе Ўзбэкістану 13 траўня 2005 году From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андыжа́нская разьня́ — страляніна ў абласным цэнтры на ўсходзе Ўзбэкістану 13 траўня 2005 году між захопнікамі турмы і супрацоўнікамі Службы дзяржаўнай бясьпекі Ўзбэкістану.

Хуткія факты Месца атакі, Цэль атакі ...
Remove ads

Перадумовы і забурэньні

11 траўня 2005 году ў Андыжане адбыўся пікет перад будынкам суду, дзе разглядалі справу супраць 23-х прадпрымальнікаў, якія належалі да рэлігійнага аб’яднаньня[1]. Ранкам 13 траўня 2005 году ўзброеныя людзі захапілі турму ў Андыжане і выпусьцілі частку вязьняў. Захопнікі пазьней занялі будынак раённай адміністрацыі. У ходзе захопаў загінула 9 чалавек. Прадстаўнікі ўраду Ўзбэкістану распачалі перамовы з захопнікамі, бо тыя ўзялі ў закладнікі некалькі міліцыянтаў і патрабавалі вызваліць з турмы рэшту вязьняў, падазраваных у прыналежнасьці да ісламісцкай групоўкі «Акрамія»[2]. Удзень 13 траўня 2005 году некалькі сотняў чалавек зь дзецьмі выйшлі на пікет на галоўную плошчу Андыжану. Яны патрабавалі павялічыць заробкі і пэнсіі адпаведна ўзьнятым цэнам на прыродны газ і электраэнэргію[3]. Увечары ў Андыжан увялі 4 бронетранспартэры ўнутраных войскаў, якія сталі страляць ва ўдзельнікаў забурэньняў, у тым ліку па пікетоўцах на плошчы[1].

Remove ads

Уцекачы і суд

14 траўня 2005 году прэс-сакратарка памежных войскаў Кыргыстану Гульміра Барубаева паведаміла, што пасьля расстрэлу дэманстрацыі ў Андыжане ўцекачы з Узбэкістану накіраваліся ў Нукэнскі і Сузацкі раёны на подні Кыргыстану. У Ташкенце прэзыдэнт Узбэкістану паведаміў пра 30 забітых у Андыжане, сярод якіх былі супрацоўнікі ўнутраных войскаў, а таксама пра амаль 100 параненых[4]. 17 траўня 2005 году генэральны пракурор Узбэкістану Рашыд Кадыраў заявіў пра сьмерць 169 чалавек у ходзе забурэньняў у Андыжане. У парлямэнце Кыргыстану сакратар Рады бясьпекі Кыргыстану Міраслаў Ніязаў сказаў: «мы высьветлілі колькасьць уцекачоў – іх было 538 чалавек. 12 зь іх былі параненыя, а яшчэ 12 – тыя, хто ўцёк з вязьніцы»[5]. На 31 траўня 2005 году ўрад Узбэкістану згадваў пра 173 загінулыя чалавекі ў Андыжане. Сярод іх, у прадмесьці Багішамол пахавалі 74 целы ў 37 магілах[6]. 7 чэрвеня 2005 году амэрыканская ўстанова «Дазор правоў чалавека» (Нью-Ёрк) абнародавала справаздачу пра апытаньне 50 сьведкаў Андыжанскай разьні. Тыя паведамілі, што вайскоўцы забілі пераважна мірных пікетоўцаў на плошчы[7]. 21 чэрвеня 2005 году камісія Парлямэнту Ўзбэкістану абнародавала вынікі расьсьледаваньня забурэньняў у Андыжане, паводле якога 13 траўня загінула 176 чалавек[8].

20 верасьня 2005 году Вярхоўны суд Узбэкістану пачаў разгляд справы супраць 15 мужчынаў, абвінавачаных у ладжаньні забурэньняў у Андыжане 13 траўня. Паводле ўраду Ўзбэкістану, лік загіблых склаў 187 чалавек, сярод якіх пераважалі жаўнеры і чыноўнікі[1].

Remove ads

Ацэнкі

4 чэрвеня 2020 году А. Лукашэнка заявіў за 2 месяцы да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі: «Забылі, як былы прэзыдэнт Карымаў у Андыжане здушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек. Усе асуджалі яго, а калі памёр — на каленях стаялі, рыдалі-плакалі. Мы гэтага не перажылі, таму мы гэтага разумець ня хочам — некаторыя. Ну, дык мы нагадаем»[9].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads