Пэнсія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пэнсія (лац. pensio — «плацеж») — грашовае забесьпячэньне са страхавога фонду пасьля заканчэньня працоўнай дзейнасьці. Віды: працоўная (за выслугу гадоў і заслугі) і грамадзкая (пры дасягненьні сталага ўзросту, зьнявечаньні, страце кармільца). Страхавы пэнсійны фонд можа ўтварацца за кошт страхавых складак наёмных працаўнікоў, працанаймальнікаў і прадпрымальнікаў[1].

Беларусь

Парадак прызначэньня і выплаты пэнсіяў у Беларусі вызначаецца Законам аб пэнсійным забесьпячэньні ад 22 лютага 1992 году. На 2011 г. у Беларусі выплата пэнсіяў ажыцьцяўлялася праз пазакаштарысны Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. У 2011 годзе на выплату пэнсіў прыпала каля 80% выдаткаў ФСАН[2]. На 2012 г. у Беларусі налічвалася 2,6 млн пэнсіянэраў (27,5 % насельніцтва Беларусі)[3]. За 2013 год пэнсіянэрамі стала каля 127 900 чалавек (5 % ад агульнага ліку). Сярод іх было 60 % (76 800) жанчынаў, а рэшту (51 100) складалі мужчыны. На 1 студзеня 2014 году налічвалася 2,537 млн пэнсіянэраў[4].

У 2021 годзе сярод звыш 2,5 млн пэнсіянэраў блізу 510 000 (20,4 %) былі працоўнымі. Пэнсійныя выплаты перавышалі 15 млрд рублёў (6 млрд $) і складалі 30 % агульных выдаткаў бюджэту Беларусі[5].

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads