Андэрсан

прозьвішча (Andersson) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

А́ндэрсан (па-швэдзку: Andersson, Anderson, Anderzon і іншыя варыянты, па-ангельску: Anderson) — швэдзкае, ангельскае й шатляндзкае прозьвішча.

На 31 сьнежня 2012 году было самым распаўсюджаным прозьвішчам у Швэцыі (калі ўлічваць усе варыянты напісаньня разам)[1].

Агульная колькасьць носьбітаў у Швэцыі[2]:

  • Andersson 250 447
  • Anderson 993
  • Anderzon 145
  • Andersohn 23
  • Anderszon 4
  • Andherson 2

Такім чынам, разам з тымі 7-ю асобамі, які пішуць сваё прозьвішча яшчэ па-іншаму, агулам налічваўся 251 621 Андэрсан. Паходзіць прозьвішча ад патроніму Anders son (па-беларуску: сын Андэрса).

Remove ads

Носьбіты

  • Андрэас Андэрсан — былы швэдзкі футбаліст, футбольны трэнэр
  • Андэрс Андэрсан — швэдзкі футбаліст
  • Бібі Андэрсан — швэдзкая акторка
  • Брэд Андэрсан — амэрыканскі рэжысэр і сцэнарыст
  • Бэні Андэрсан — швэдзкі музыка, кампазытар, адзін з удзельнікаў гурту ABBA
  • Гарыет Андэрсан — швэдзкая акторка
  • Дан Віктар Андэрсан — швэдзкі музыка, прадусар, мастак
  • Джыліян Андэрсан — амэрыкана-брытанская акторка і пісьменьніца
  • Карл Дэвід Андэрсан — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (1936)
  • Кім Андэрсан — швэдзкі гандбаліст
  • Мікаэль Андэрсан — швэдзкі хакеіст
  • Памэла Андэрсан — амэрыканская акторка і фотамадэль
  • Патрык Андэрсан — швэдзкі футбаліст
  • Свэн Улёф Андэрсан — міністар замежных справаў Швэцыі (1973—1976)
  • Стыкан Андэрсан — швэдзкі музычны прадусар, мэнэджар (у т. л. гурту ABBA)
  • Стэн Андэрсан — швэдзкі палітык
  • Ўэс Андэрсан — амэрыканскі рэжысэр, сцэнарыст, актор і прадусар
  • Шэрвуд Андэрсан — амэрыканскі пісьменьнік
Remove ads

Глядзіце таксама

  • Андэрсэн

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads