Джыліян Андэрсан

амэрыканская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Джыліян Андэрсан
Remove ads

Джыліян Лі Андэрсан (па-ангельску: Gillian Leigh Anderson; нарадзілася 9 жніўня 1968 году) — амэрыкана-брытанская акторка і пісьменьніца. Яе найбольш вядомыя ролі — спэцыяльны агент ФБР Дана Скалі ў сэрыяле «Незразумелыя справы», злая сьвецкая Лілі Барт у фільме Тэрэнса Дэвіса «Дом весялосьці» (2000), і пані Дэдлак у фільме Чарлза Дыкенса «Халодны дом». Сярод дасягненьняў — прэмія Эмі, Залаты глёбус і дзьве ўзнагароды Гільдыі кінаактораў Брытаніі.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Асабістае жыцьцё

Андэрсан зьяўляецца калекцыянэрам мастацтва. Яе калекцыя ўключае ў сябе працы такіх мастакоў, як Дыяна Арбус, Хелен Левіт, Сінды Шэрман, Франчэска Клемэнтэ й інш. Мершы муж Дж. Андэрсан — Клайд Клоц, які быў памочнікам арт-дырэктара пад час здымак карціны «Незразумелыя справы». Яны ажаніліся 1 студзеня 1994 году, на Гаваях паводле будыйскай цырымоніі. Іх дачка Пайпер Мару, нарадзілася ў верасьні 1994. Андэрсан і Клоц разьвяліся ў 1997 годзе. У сьнежні 2004 году Андэрсан выйшла замуж за Джуліяна Азана, рэжысэра-дакумэнталіста, недалёка ад узьбярэжжа Кеніі. Андэрсан абвясьціла іх развод 21 красавіка 2006 г. Андэрсан і былы каханак Марк Грыфіц маюць двое сыноў: Оскар, нарадзіўся ў лістападзе 2006, і Фэлікс, які нарадзіўся ў кастрычніку 2008 году. Яна скончыла свае адносіны зь ім ў 2012 годзе. Андэрсан мае некалькі татуіровак. Усе яны, як яна апісала, у нейкай меры пра «спакой, розум, правільныя дзеяньні».

Remove ads

Паходжаньне, маладосьць

Андэрсан нарадзілася ў Чыкага, штат Іліной, ЗША. Яе маці — Размары Андэрсан (у дзявоцтве Лэйн), кампутарны аналітык; тата — Гамэр Эдвард «Эд» Андэрсан Трэці, які валодаў кампаніяй па продажы фільмаў. Мае ангельскае, нямецкае і ірляндзкае паходжаньне. Неўзабаве пасьля нараджэньня яе бацькі пераехалі ў Пуэрта-Рыка на 15 месяцаў, а затым у Лёндан (Брытанія). Пераехалі, каб ейны бацька мог наведваць кінашколу Лёндану. Андэрсан правяла сваё дзяцінства ў паўночным Лёндане. Яна была вучаніцай пачатковай школы. Калі Андэрсан было 11 гадоў, яе сям’я пераехала зноў, на гэты раз у ЗША, штат Мічыган, места Грандрэпіц. Тым ня менш, яны па-ранейшаму мелі кватэру ў Лёндане, дзе Андэрсан правяла лета. У Грандрэпіц яна навучалася ў школе.

Пасьля пераезду ў Грандрэпіц Андэрсан трапіла ў бунтарскі рух ЗША. Яна каштавала наркотыкі, знаёмілася са старэйшымі хлопцамі і мела панк-выгляд (афарбоўвала валасы рознымі колерамі, галіла бок сваёй галавы, мела пірсінг носа, і ўсё адзеньне было чорным).

Пасьля заканчэньня сярэдняй школы ў 1986 годзе яна паступіла ў тэатральную вучэльню пры Ўнівэрсытэце Дэ Пола ў Чыкага, дзе атрымала ступень бакаляўра выяўленчых мастацтваў ў 1990 годзе. Дж. Андэрсан старэйшае дзіця ў сям’і. У яе яшшчэ ёсьць брат Арон і сястра Зоі. Яе брат Арон захварэў і памёр у 2011 годзе ад пухліны галаўнога мозгу, у 30-гадовым веку. Арон быў ды-джэем, настаўнікам і практыкуючым будыстам. Яе сястра Зоя зьяўляецца керамістам, яе Дж. Андэрсан называе «выключным мастаком». Зоя лесьбіянка (што дазволена ў ЗША) і ажанілася з жанчынай.

Remove ads

Дарослае жыцьцё

1990-я гады

Андэрсан пераехала ў Нью-Ёрк, калі ёй было 22 гады. Каб зарабіць, напачатку кар’еры, Андэрсан працавала афіцыянткай. Яна пачала сваю кар’еру з граньня ў тэатрах. Дж. Андэрсан пераехала ў Лос-Анджэлес ў 1992 годзе. У тым жа годзе яна зьявілася ў сваім першым поўнамэтражным фільме, у галоўнай ролі Карэн Ален і Тэс Харпер — фільм-драма зьяўляецца адаптацыяй гульні.

Першым посьпехам для Дж. Андэрсан стала граньне ў сэрыяле Кляса 96, на тэлевізійнай сетцы Фокс. У выніку гэтага на яе зьвярнулі ўвагу й прапанавалі ролю ў сэрыяле Незразумелыя справы. Яна адразу згадзілася, бо Дж. Андэрсан у першы раз за доўгі час далі сцэнар, дзе галоўная гераіня — моцная, незалежная, разумная жанчына. Вытворца Крыс Картэр хацеў наняць яе, але Фокс хацеў кагосьці з большым вопытам працы на тэлебачаньні і большай сэксуальнай прывабнасьці. Фокс хацеў разглядаць іншых акторак, але Картэр стаяў за Андэрсан, і яна ў рэшце рэшт прынята для граньня ролі спэцыяльная агент ФБР Даны Скалі. Андэрсан думала, што доўга гэты сэрыял ня будзе здымацца, але гэта зацягнулася надоўга. Бадай стала для яе найбольшым посьпехам у жыцьці. Акрамя сэрыяла Незразумелыя справы, Дж. Андэрсан зьнялася ў двух фільмах, зьнятых на падставе сэрыялу, выпушчаных у 1998 і 2008 гадах. У свой час з-за граньня ў сэрыяле Незразумелыя справы, Андэрсан заваявала мноства ўзнагарод за яе ролю спэцыяльнага агента Скалі, у тым ліку прэміі Эмі за выдатную вядучую акторку ў драматычным сэрыяле, Залаты глёбус за лепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесэрыяле, дзьве ўзнагароды Гільдыі кінаактораў.

2000-я гады

Пасьля пачатку кар’еры на сцэне, Андэрсан атрымала міжнароднае прызнаньне за яе ролю спэцыяльнага агента ФБР Даны Скалі ў амэрыканскім навукова-фантастычным сэрыяле Незразумелыя справы для ўсіх дзевяці сэзонаў (1993—2002 гады). Акрамя таго ейная дзейнасьць уключае драмы Магутны кельт (2005), Апошні кароль Шатляндыі (2006), Танцор цені (2012) і два фільма на падставе сэрыяла Незразумелыя справы: Барацьба за будучыню (1998) і Хачу верыць (2008).

Таксама Дж. Андэрсан грала ў тэлесэрыялах: Любы чалавечага сэрца, Барвовы пялёстак і Белы. У 2013 годзе Андэрсан атрымала галоўную ролю Стэлы Гібсан у тэлесэрыяле Бібісі па крымінальнай тэматыцы. Пад час здымак Дж. Андэрсан стала выканаўчым спраўнікам сэрыяла падчас другога сэзону. Акрамя кіно і тэлебачаньня, Андэрсан грала на сцэне ў тэатрах і атрымала ўзнагароды і прызнаньне крытыкаў. Яе праца ў тэатры ўключае ў сябе граньне ў п’есе Адсутнічыя сябры — за якое яна атрымала Сусьветную прэмію за лепшы дэбют, Лялечны дом — што прынесла ёй намінацыю на прэмію Лоўрэнса Аліўе, і выкананьне ролі Бланш Дубуа ў Аўто жаданьня — за якую яна атрымала ўзнагароду — Тэатральную прэмію за лепшую жаночую ролю і атрымала сваю другую намінацыю на прэмію Лоўрэнса Аліўе за найлепшую жаночую ролю.

Здымкі ў іншых карцінах не прынесьлі значнага посьпеху для Дж. Андэрсан.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads