Анжэ Копітар
славенскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́нжэ Ко́пітар (па-славенску: Anže Kopitar; нарадзіўся 24 жніўня 1987 году, Есэніцэ, СФРЮ) — славенскі хакеіст, гулец клюбу «Лос-Анджэлес Кінгс», які выступае ў НХЛ, і нацыянальнай зборнай Славеніі. У 2005 годзе на драфце НХЛ быў абраны ў 1-м раўндзе пад агульным 11 нумарам клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс», пасьля чаго перайшоў у гэты клюб, стаўшы, такім чынам, першым славенцам за гісторыю НХЛ.
Remove ads
Кар’ера
Кар’еру пачаў на радзіме ў клюбе «Акроні», аднак ужо ў 16 гадоў зьехаў у Швэцыю, дзе выступаў за клюб «Сёдэртэлье». 7 верасьня 2005 году падпісаў кантракт з клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс», аднак працягнуў выступы за швэдзкі клюб. На новы сэзон дэбютаваў за амэрыканскі клюб 6 кастрычніка 2006 году ў матчы супраць «Анагайм Дакс», забіўшы адразу 2 мячы[1]. У сэзоне 2013—2014 гадоў разам з «каралямі» стаў уладальнікам Кубка Стэнлі, запісаўшы на свой рахунак 26 пунктаў у плэй-оф.
На чэмпіянатах сьвету дэбютаваў за зборную Славеніі ў 2005 годзе.
Remove ads
Дасягненьні
Уладальнік Кубка Стэнлі: 2012, 2014
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads