Лос-Анджэлес Кінгс

хакейны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Лос-Анджэлес Кінгс
Remove ads

«Лос-Анджэлес Кінгс» (па-ангельску: Los Angeles Kings) — прафэсійны хакейны клюб, гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Лос-Анджэлес (штат Каліфорнія, ЗША). Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі (2012, 2014). Клюб гуляе ў Ціхаакіянскім дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі. Каманда была заснавана 9 лютага 1966 году, калі прадпрымальнік Джэк Кент Кук вырашыў стварыць хакейны клюб у Лос-Анджэлесу. Разам з «каралямі» НХЛ у 1967 годзе пашырылася яшчэ на пяць клюбаў. Свае гульні каманда праводзіла на арэне Форум у Інглўудзе, адным з прадмесьцяў Лос-Анджэлесу, на працягу трыццаці двух гадоў, пакуль у 1999 годзе ня зьехалі на Стэплз-Сэнтэр[2].

Хуткія факты Дывізіён, Канфэрэнцыя ...

У пераможным для клюбу сэзоне 2013—2014 гадоў «каралі» ў кожнай сэрыі на шляху ў фінал праводзілі максымальную колькасьць гульняў — 7. Пры гэтым у першым раўндзе яны здолелі пераммагчы ў сэрыі, прайграючы «Сан-Хасэ Шаркс» зь лікам 0:3. Толькі ў фінале «Лос-Анджэлес» правёў матчаў менш за 7, перайграўшы «Нью-Ёрк Рэйнджарз» зь лікам 4:1 у сэрыі.

Remove ads

Гісторыя

Калі кіраўніцтва НХЛ пастанавіла пашырыцца на сэзон 1967—1968 гадоў, канадзкі прадпрымальнік Джэк Кент Кук заплаціў НХЛ 2 мільёны даляраў, каб атрымаць права на стварэньня каманды ў Лос-Анджэлесе[3]. Па конкурсе на найлепшую назву Кук абраў назву «Кінгс», бо жадаў надаць пэўнай элітарнасьці свайму клюбу. Першапачатковымі колерамі клюбу былі фіялетавы і залаты, якія, як лічыцца, традыцыйна зьвязаныя з шляхетнасьцю.

Thumb
Колішняя клюбная арэна Форум у Інглўудзе.

Кук хацеў, каб ягоная новая каманда НХЛ гуляла ў Мэмарыяльнай спартовай арэне Лос-Анджэлесу, дзе свае хатнія матчы ладзілі баскетбалісты з «Лос-Анджэлес Лэйкерз», але арганізацыя, якая кіравала арэнай, ужо дамовілася з хакейным клюбам «Лос-Анджэлес Блэйдс» з Заходняй хакейнай лігі[4]. Кук пастанавіў пабудаваць сабе новую арэну, якая атрымала назву Форум. Праз тое, што арэна яшчэ была ў стадыі будаўніцтва, частку ўступнага сэзону «каралі» гулялі ў Лонг-Біч-Арэне ў суседнім гарадку Лонг-Біч. Першая гульня адбылася менавіта там 14 кастрычніка 1967 годзе. «Лос-Анджэлес» выгуляў у «Філадэлфіі Флаерз», якая таксама была наваком у лізе. 30 сьнежня 1967 году расчыніў свае дзьверы Форум, і «Кінгс» свой першы матч у ім зладзілі зноў супраць «Філадэлфіі Флаерз». І гэтым разам каліфарнійцы былі мацней за суперніка.

У той час як у першыя два сэзоны «каралі» яшчэ кваліфікаваліся ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але апасьля дрэннае кіраваньне прывяло клюб у занядбаньне. Справа ў тым, што кіраўнікі каманды за звычай абменьвалі свае правы на абраньне першых нумароў на драфце на гульцоў-вэтэранаў [13], што прывяло да адсутнасьці добрых маладых хакеістаў у клюбе. У дадатак зьменшылася наведвальнасьці хатніх матчаў[5]. У рэшце рэшт, каліфарнійцы зрабілі некалькі ключавых набыткаў, каб палепшыць уласныя шанцы на плэй-оф. У 1970 годзе з «Таронта Мэйпл Ліфс» быў набыты нападнік Боб Пулфард. У 1971 годзе да каманды далучыліся фінскі цэнтравы нападнік Юха Відынг, а таксама брамнік Рогі Вашон[6]. «Кінгс» перайшлі ад катэгорыі адной з найгоршых абарончых камандаў у лізе да аднай найлепшых у лізе, дзякуючы чаму ў 1974 годзе клюб вярнуўся ў плэй-оф Кубка Стэнлі.

Пасьля таго, як клюб двойчы выбываў ужо па першым раўндзе плэй-оф у сэзонах 1973—1974 і 1974—1975 гадоў, кіраўніцтва значна абнавіла склад нападнікаў, набыўшы Марсэля Дыёна з «Дэтройт Рэд Ўінгс». З майстэрствам Дыёна, моцным брамнікам Вашонам ды хуткасьцю і выніковасьцю Робэрта Горынга[7] «Кінгс» згулялі два захапляльныя сэзоны, у першым зь якіх у плэй-оф перагулялі «Атланту Флэймз», але потым сасутпіўшы «Бостан Бруінз».

Remove ads

Склад

Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году

Больш інфармацыі Брамнікі, Абаронцы ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads