Анагайм Дакс
хакейны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анагайм Дакс (па-ангельску: Anaheim Ducks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Анагайм, штат Каліфорнія, ЗША. Спаборнічае ў Ціхаакіянскім дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі, а свае хатнія матчы ладзіць у Хонда-Сэнтэр. Клюб быў закладзены ў 1993 годзе кампаніяй Walt Disney. Першапачатковая назва «Майці Дакс оф Анагайм» адсылала да фільму 1992 году «Магутныя качкі». У 2005 годзе Дыснэй прадала франшызу Гэнры і Сьюзэн Самуэлі, якія разам з генэральным дырэктарам Браянам Бэркам скарацілі назву каманды да «Анагайм Дакс» з сэзону 2006—2007 гадоў. Адразу пасьля гэтага анагаймцы здабылі Кубак Стэнлі
Remove ads
Гісторыя
Клюб «Майці Дакс оф Анагайм» быў закладзены ў 1993 годзе кампаніяй Walt Disney. Франшыза была атрыманая ад НХЛ у сьнежні 1992 году, у той жа час як Маямі атрымаў права на будаваньне ўласнай камандай, якой стала «Флорыда Пантэрз». Палова ад ўступнага ўнёску, які агулам складаў 50 мільёнаў даляраў, была сплачаная Дыснэем беспасярэдне «Лос-Анджэлес Кінгс», каб падзяліць між сабой мэдыйны рынак у Лос-Анджэлесе[2]. 1 сакавіка 1993 году была пабудаваная новая Анагайм-Арэна, якая наўпрост паўстала недалёка ад Дыснэйлэнду. Назва каманды была натхнёная фільмам Дыснэю 1992 году «Магутныя качкі», які распавядаў пра барацьбу моладзевай хакейнай камандай, якая пры дапамозе новага трэнэра стала чэмпіёнамі[3].
Колішні кіраўнік арэны ў Філадэлфіі Тоні Таварэс быў абраны першым прэзыдэнтам каманды[3], а Джэк Фэрэйра, якія раней дапамог стварыць «Сан-Хасэ Шаркс» быў празначаны генэральным дырэктарам «Майці Дакс»[4]. Галоўным трэнэрам жа стаў Рон Ўілсан[5]. Як і раней, наваствораныя клюбы правялі драфт пашырэньня ў 1993 годзе, каб набыць хакеістаў у свой склад. У першую чаргу каманда ўмацавала абарончыя пазыцыі, склаўшы дамовы з брамнікамі Гі Эбэрам і Гленам Гілі. Наступнымі на драфце былі абраны Аляксей Касатонаў і Стывэн Кінг[6]. Таксама анагаймцы выбарлі Пола Карыю, які пачаў гуляць толькі ў 1994 годзе, але на цягам многіх гадоў быў галоўнай зоркай клюбу[7]. У выніку клюб меў самую нізкую заработную плату ў НХЛ, якая агулам складала толькі 7,9 млн даляраў[8].
Ачолены капітанам Троем Лоўні, «Анагайм» фінішаваў дзявятым у сваёй канфэрэнцыі, ня трапіўшы ў плэй-оф Кубка Стэнлі. Тым ня менш, у 27 з 41 хатняй гульне ўсе квіткі на матч былі выкупленыя. Пры гэтым зь іх аншляг быў на апошніх 25 матчаў на хатняй арэне. Каманда, такім чынам, хутка набыла папулярнасьць. У наступным скарочаным сэзоне 1994—1995 гадоў за каманду дэбютаваў Пол Карыя, які зьявіўся на коўзанкі ў 47 з 48 матчаў дружыны, зарабіўшы 39 (18+21) пунктаў.
Remove ads
Склад
Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads