Антані Рэвэер
францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антані Рэвэер (па-француску: Anthony Réveillère; нар. 10 лістапада 1979 году, Дуэ-ля-Фантэн, Францыя) — францускі футбаліст, які выступаў на пазыцыі абаронцы. Былы гулец нацыянальнай зборнай Францыі. Добра вядомы сваёй хуткасьцю, можа гуляць як на левым, гэтак і правым боку абароны.
Remove ads
Кар’ера
Антані Рэвэер пачаў сваю кар’еру ў камандзе «Віер», потым гуляў за «Анжэ». Ва ўзросьце 18 гадоў Рэвэер перайшоў у клюб «Рэн», дзе ён хутка пачаў гуляць у аснове, дзякуючы трэнэру клюбу, Полю Ле Гуэну, які давяраў абаронцу. 3 лютага 1998 году Рэвэер дэбютаваў у Лізе 1 у гульні супраць «Бастыі». Усяго за «Рэн» Рэвэер гуляў на працягу 6 гадоў, правёўшы 165 матчаў і забіўшы 2 галы. У студзені 2003 году ён быў арэндаваны гішпанскай «Валенсіяй», дзе, на правах арэнды, гуляў 6 месяцаў[4].
Летам 2003 году Рэвэер перайшоў у «Алімпік» зь Ліёну, куды яго запрасіў ягоны былы трэнэр па «Рэну», Поль Ле Гуэн. Там Рэвэер хутка заваяваў месца ў аснове каманды. Ён быў выкліканы ў склад зборнай Францыі, дэбютаваўшы 11 кастрычніка 2003 году ў гульні супраць каманды Ізраілю, але там абаронца ня вытрымаў канкурэнцыю з боку Бакары Санья й Рода Фані.
5 лістапада 2008 году Рэвэер забіў свой першы мяч у Лізе чэмпіёнаў, уразіўшы браму «Сьцяўа». 22 лістапада таго ж году Антані, у гульні з «Пары Сэн-Жэрмэн» атрымаў цяжкую траўму — разрыў крыжападобнага вяз на левым калене, з-за чаго амаль цалкам прапусьціў сэзон 2008—2009 гадоў, аднавіўшыся толькі да канца сакавіка. У наступным сэзоне Рэвэер зноў заваяваў месца ў стартавым складзе клюбу. За свае выступы ў тым сэзоне Рэвэер быў выкліканы Раймонам Дамэнэкам для ўдзелу на чэмпіянаце сьвету.
8 лістапада 2013 году Ревэер афіцыйна далучыўся да клюб Сэрыі A «Напалі» на правах вольнага агента пасьля заканчэння ягонага кантракту зь «Ліёнам»[5].
23 кастрычніка 2014 году Рэвэер падпісаў кантракт з ангельскім клюбам «Сандэрлэнд» тэрмінам на адзін год[6].
Remove ads
Дасягненьні
«Алімпік» Ліён:
- Чэмпіён Францыі (5): 2004, 2005, 2006, 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Францыі (5): 2003, 2004, 2005, 2006, 2007
- Уладальнік Супэркубка Францыі (4): 2004, 2005, 2006, 2007
«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2014
Асабістае жыцьцё
У Антані й ягонай жонкі Караліны ёсьць двое дзяцей: сын Лені, які нарадзіўся ў чэрвені 2006 году, і дачка Шэран, якая нарадзілася ў сакавіку 2009 году.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads