Сандэрлэнд (футбольны клюб)

футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Сандэрлэнд (футбольны клюб)
Remove ads

«Са́ндэрлэнд» (па-ангельску: Sunderland Association Football Club) — ангельскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, адзін з найстарэйшых клюбаў Ангельшчыны (заснаваны ў 1879 годзе). «Сандэрлэнд» зьяўляецца шасьціразовым чэмпіёнам Ангельшчыны, прычым усе гэтыя перамогі былі дасягнутыя да Другой сусьветнай вайны, а пасьля Першай сусьветнай было выйграна толькі адно першынство Ангельшчыны: у 1892, 1893, 1895, 1902, 1913 і ў 1936. Найвышэйшае дасягненьне клюбу пасьля Другой сусьветнай вайны — перамога ў Кубку Ангельшчыны ў 1973 годзе. У апошні час клюб нярэдка пакідаў Прэм’ер-Лігу.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

«Сандэрлэнд» доўгі час зьяўляўся рэкардсмэнам чэмпіянату па колькасьці праведзеных у ёй сэзонаў запар: клюб не пакідаў яе на працягу 68 сэзонаў, з 1890 па 1958 год. Гэты рэкорд быў пабіты «Арсэналам» у 1992 годзе. Свае хатнія матчы з 1997 году «Сандэрлэнд» праводзіць на «Стэдыюм оф Лайт», зьмяшчальнасьць якога пасьля рэканструкцыі 2000 году складае 49 тысячаў чалавек. Да гэтага клюб выступаў на стадыёне «Рокер Парк». Найбольш прынцыповымі для «Сандэрлэнду» зьяўляюцца матчы зь «Ньюкасл Юнайтэд». Гэтыя матчы вядомыя ў Ангельшчыне пад назвай Тайн-Ўірскае дэрбі, а першы матч паміж гэтымі камандамі адбыўся ў 1898 годзе.

Remove ads

Гісторыя

Раньнія гады

Thumb
Адзін з найлепшых нападнікам каманды Джон Кэмпбэл.

17 кастрычніка 1879 году жыхар Сандэрлэнду школьны настаўнік Джэймз Элан заснаваў «Sunderland District & Teachers Assosiation Football Club»[3]. Першую афіцыйна зарэгістраваную гульню каманда правяла 13 лістапада 1880 году супраць «Фэрыгіл Атлетык» і прайграла яе зь лікам 1:0. Першым хатнім стадыёнам для каманды стаў «Блу Гаўс Філд», недалёка ад школы Джэймза Элана ў Гэндане. Клюб зьмяніў яшчэ тры стадыёны перад тым, як хатнім у 1886 годзе стаў «Ньюкасл Роўд». У 1881 году назва клюбу была зьменена на «Sunderland Association Football Club», пасьля таго, як да яму дазволілі далучацца людзям іншых прафэсіяў, а ня толькі настаўнікам. Гэта дазволіла прыцягваць большую колькасьць гульцоў і палепшыла матэрыяльную базу клюбу. Элан быў не задаволены тым, што клюб імкнецца стаць прафэсійным. У 1888 годзе ён пакінуў клюб і заснаваў іншы — «Сандэрлэнд Альбіён». Два клюбы з Сандэрлэнду канкуравалі паміж сабой да 1892 году, калі «Альбіён» быў расфармаваны.

Першым трэнэрам «Сандэрлэнду» стаў Том Ўотсан, які быў прызначаны на гэтую пасаду ў жніўні 1889 году. У гэты час іхныя матчы складаліся зь мясцовых спаборніцтваў, Кубка Ангельшчыны й таварыскіх матчаў з клюбамі Футбольнай лігі. З прычыны росту папулярнасьці каманда падала заяўку на ўдзел у Футбольнай лізе. На сходзе лігі, які разглядаў гэтую заяўку, клюб прапанаваў аплаціць усе выдаткі іншых клюбаў зьвязаныя з дарогай у Сандэрлэнд. У сэзоне 1890—1891 гадоў «Сандэрлэнд» дапусьцілі ў Футбольную лігу. Ён замяніў «Сток Сіці», які заняў апошняе месца ў папярэднім сэзоне й ня быў пераабраны, такім чынам «Сандэрлэнд» ёсьць першым клюбам, які ўвайшоў у лігу пасьля ейнага стварэньня ў 1888 годзе.

Росквіт

«Сандэрлэнд» выйграў чэмпіянат лігі ў сэзоне 1891—1992 гадоў, ужо праз сэзон па далучэньні да Футбольнай лігі. Газэта The Times ахарактарызавала дружыну як «цудоўную каманду»[4]. У наступным сэзоне клюб пасьпяхова абараніў тытул, дзякуючы свайму шатляндзкаму цэнтральнаму нападніку Джону Кэмпбэлу, які пераадолеў адзнаку ў 30 галоў у другі раз запар. Такім чынам, яны сталі першай камандай, якая забіла 100 галоў за сэзон, подзьвіг, які быў паўтораны толькі ў сэзоне 1919—1920 гадоў. У сэзоне 1893—1894 гадоў «Сандэрлэнд» быў блізкі да таго, каб здабыць трэці чэмпіёнскі тытул запар, заняўшы другое месца за «Астан Вілай». У сэзоне 1894—1895 гадоў каманда вярнулі сабе тытул, а Кэмпбэл зноў стаў найлепшым бамбардзірам лігі ўжо ў трэці раз[5].

Thumb
«Сандэрлэнд» з Кубкам Ангельшчыны 1937 году.

З 1886 па 1898 гады хатні стадыён «Сандэрлэнду» месьціўся на Ньюкасл-Роўд[6]. У 1898 годзе клюб пераехаў на стадыён, які стане іхным хатнім на амаль стагодзьдзе, — Рокер Парк[7]. Спачатку стадыён меў зьмяшчальнасьць у 30 000 чалавек[7]. Адыход Ўотсана ў «Лівэрпул» паклаў канец чэмпіёнскім посьпехаў клюбу. Пасьля другога месца ў 1900—1901 гадах клюб выйграў свой чацьверты тытул чэмпіёна ў сэзоне 1901—1902 гадоў[8], а затым перамог у дабрачынным турніры сталічны «Шэрыф»[9]. У сьнежні 1902 году Артур Брыджэт далучыўся да «Сандэрлэнда» ды зь цягам часу стаў капітанам «чорных катоў» на дзесяць гадоў і правёў адзінаццаць матчаў за зборную Ангельшчыны. 5 сьнежня 1908 году «Сандэрлэнд» атрымаў сваю найбуйнейшую перамогу ў лізе, разграміўшы зь лікам 9:1 сваіх суседзяў «Ньюкасл Юнайтэд»[10]. Пад кіраўніцтвам ірляндзкага трэнэра Боба Кайла і шатляндца Чарлза Томсана ў якасьці капітана клюб зноў здабыў перамогу ў лізе 1913 годзе[11], але зазнаў паразу ў сваім першым фінале Кубка Ангельшчыны супраць «Астан Вілы» зь лікам 1:0.

Па аднаўленьні лігі па вайне «Сандэрлэнд» быў блізкі да перамогі ў чарговым чэмпіянаце ў сэзоне 1922—1923 гадоў, калі яны занялі другі радок пасьля «Лівэрпула»[12]. Яны таксама былі блізкія да гэтага ў наступным сэзоне, заняўшы трэцяе месца[13]. Шосты чэмпіёнскі тытул прыйшоў да клюбу ў сэзоне 1935—1936 гадоў, калі каманду трэнаваў шатляндзкі адмысловец Джоні Кокрэйн[14]. Каманда пацэліла 109 галоў цягам сэзону, прычым Райш Картэр і Бобі Гэрні адзначыліся 31 галамі кожны[15]. У наступным сэзоне дружына стала ўладальніцай Кубка Ангельшчыны пасьля перамогі зь лікам 3:1 над «Прэстан Норт Энд» на стадыёне Ўэмблі[16]. У 1950 годзе клюб заняў трэцяе месца ў Першым дывізіёне, што было найлепшым вынікам клюбам з часоў чэмпіянату 1936 году. У канцы 1950-х гадоў посьпехі «Сандэрлэнду» рэзка пагоршыліся, а ў 1957 годзе клюб быў уцягнуты ў буйны фінансавы скандал[17], які каштаваў пасады старшыні каманды і дырэктарам.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads