Антоніё Валенсія

эквадорскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Антоніё Валенсія
Remove ads

Люі́с Анто́ніё Вале́нсія Маске́ра (па-гішпанску: Luis Antonio Valencia Mosquera; нарадзіўся 4 жніўня 1985 году, Нуэва-Лёха, Эквадор) — былы эквадорскі футбаліст, які выступаў на пазыцыі ўскрайняга паўабаронцы і правага абаронцы. У свой час зьяўляўся гульцом нацыянальнай зборнай Эквадору, за якую правёў больш за 90 матчаў.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Валенсія пачаў кар’еру ў эквадорскім клюбе «Эль-Насьяналь». У 2005 годзе перайшоў у склад гішпанскага клюбу «Вільярэал». 3 жніўня 2006 году Валенсія далучыўся да ангельскага клюбу «Ўіган Атлетык», першапачаткова на ўмовах арэнды[3]. Дэбютаваў за «Ўіган» 19 жніўня ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», дзе «Ўіган» трываў паразу зь лікам 1:2[4].

30 чэрвеня 2009 году Антоніё стаў першым летнім падпісаньнем «Манчэстэр Юнайтэд». Сума трансфэру не была разгалошаная, паводле чутак, кошт гульца склад 16 млн фунтаў[5].

Міжнародная

Валенсія дэбютаваў за нацыянальную зборную ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету супраць зборнай Парагваю 27 сакавіка 2005 году.

Remove ads

Дасягненьні

«Эль-Насьяналь»:

  • Чэмпіён Эквадору: 2005

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«ЛДУ Кіта»:

  • Уладальнік Кубка Эквадору: 2019

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads