Антоніё Валенсія
эквадорскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Люі́с Анто́ніё Вале́нсія Маске́ра (па-гішпанску: Luis Antonio Valencia Mosquera; нарадзіўся 4 жніўня 1985 году, Нуэва-Лёха, Эквадор) — былы эквадорскі футбаліст, які выступаў на пазыцыі ўскрайняга паўабаронцы і правага абаронцы. У свой час зьяўляўся гульцом нацыянальнай зборнай Эквадору, за якую правёў больш за 90 матчаў.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Валенсія пачаў кар’еру ў эквадорскім клюбе «Эль-Насьяналь». У 2005 годзе перайшоў у склад гішпанскага клюбу «Вільярэал». 3 жніўня 2006 году Валенсія далучыўся да ангельскага клюбу «Ўіган Атлетык», першапачаткова на ўмовах арэнды[3]. Дэбютаваў за «Ўіган» 19 жніўня ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», дзе «Ўіган» трываў паразу зь лікам 1:2[4].
30 чэрвеня 2009 году Антоніё стаў першым летнім падпісаньнем «Манчэстэр Юнайтэд». Сума трансфэру не была разгалошаная, паводле чутак, кошт гульца склад 16 млн фунтаў[5].
Міжнародная
Валенсія дэбютаваў за нацыянальную зборную ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету супраць зборнай Парагваю 27 сакавіка 2005 году.
Remove ads
Дасягненьні
«Эль-Насьяналь»:
- Чэмпіён Эквадору: 2005
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2011, 2013
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2016
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2010, 2017
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2010, 2013, 2016
- Пераможца Лігі Эўропы: 2017
«ЛДУ Кіта»:
- Уладальнік Кубка Эквадору: 2019
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads