Антоні Вільгельм Радзівіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антоні Вільгельм Радзівіл — вайсковы дзяяч Прусіі. Генэрал артылерыі (1889), XIV ардынат на Нясьвіжы, XI ардынат на Клецку.
Валодаў вялізнымі зямельнымі ўладаньнямі ў Прусіі, а таксама Нясьвіскай, Клецкай, Давыд-Гарадоцкай ардынацыямі на Беларусі, Алыцкай ардынацыяй ва Ўкраіне.
Remove ads
Біяграфія
Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Фрыдэрыка Вільгельма і Матыльды фон Клары-Альдрынген.
3 1852 року на вайсковай службе ў Прусіі. У 1858—1861 роках навучаўся ў агульнай школе пры Вайсковай акадэміі ў Бэрліне. Удзельнічаў у войнах з Аўстрыяй (1866) і Францыяй (1870—1771). Быў ад’ютантам Вільгельма I, Фрыдрыха III і Вільгельма II.
У шлюбе з Марыяй Даротай дэ Кастэлян меў сыноў Юрыя Фрыдэрыка і Станіслава Вільгельма; дачок Альжбету і Алену.
Жонка А. В. Радзівіла выступіла ініцыятарам адраджэньня Нясьвіскага замка, стварыла побач зь ім паркавы комплекс, сабрала ў замку значную бібліятэку[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads