Антоні Казімер Тышкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антоні Казімер Тышкевіч (1723—1778) — вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, генэрал-лейтэнант літоўскага войска.
Remove ads
Біяграфія

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Міхала Яна і Рэгіны з Лярскіх. Меў братоў Фэліцыяна, Мікалая, Юзэфа Ігнація. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.
Сьпярша быў ротмістрам панцырнай харугвы. З 1776 генэрал, камандзір 1-й Брыгады Нацыянальнай Кавалерыі Вялікага Княства Літоўскага[1].
Ад першага шлюбу з Тэрэзай Тызэнгаўз (1753) меў сына Вінцэнта, другі раз ажаніўся з Тэрэзай Булгарынай (дзяцей не было).
Прыведзеныя ў артыкуле партрэты невядомага мастака XVIII ст. паходзяць з Лагойскай галерэі, аднак у наш час захоўваюцца ў Нацыянальным музэі (Варшава).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads