Вінцэнт Тышкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінцэнт Тышкевіч (1757 — 12 сакавіка 1816, маёнтак Дубай каля Пінску[2]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1780), рэфэрэндар вялікі літоўскі (з 1781).
Валодаў шэрагам маёнткаў каля Пінску, а таксама мястэчкамі Сьвіслач, Лагойск і Белаполе. Трымаў Стралкоўскае староства.
Remove ads
Біяграфія

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу Ляліва, сын Антонія Казімера, генэрал-лейтэнанта літоўскага войска, і Тэрэзы з Тызэнгаўзаў. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.
Нанова перабудаваў Сьвіслач, заклаў галяндзкага кшталту парк, перарэзаў яго каналамі і стварыў вялікі заасад. Заснаваў у мястэчку на ўласныя сродкі Сьвіслацкую гімназію — цэнтар асьветы і вальнадумства на Гарадзеншчыне пачатку XIX стагодзьдзя[3].
У 1778 годзе пабраўся шлюбам з Марыяй Тэрэзай Панятоўскай, нашчадкаў на пакінуў.
Практыкаваў пакараньні ў дачыненьні да ўласных аканомаў, калі тыя пераўзыходзілі раз і назаўсёды ўсталяваны гадавы прыбытак маёнтку[4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads