Антон Бялевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Антон Пятровіч Бялевіч (27 траўня 1914, в. Дуброўка, ва Узьдзенскім раёне, Менская вобласьць — 11 красавіка 1978) — беларускі паэт. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[3].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфічныя зьвесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Магілёўскім палітасьветным інстытуце (1933—1935). Працаваў загадчыкам адзьдзела пухавіцкай раённай ґазэты «За калгасы», нарысістам у газэце «Чырвоная зьмена», у 1939—1945 гг. — у газэце «Зьвязда». Падчас Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у беларускім пэрыядычным друку, удзельнічаў у савецкім партызанскім руху на Віцебшчыне. У 1945—1947 гг. — загаднік адзьдзелу паэзыі ґазэты «Літаратура й мастацтва», у 1947—1950 гг. — нарысіст ґазэты «Савецкі селянін». Сябра Зьвязу пісьменьнікаў СССР з 1943 году.

Remove ads

Творчасьць

Друкаваўся з 1937 года[3]. Першы верш апублікаваны ў 1938 (ґазэта «Літаратура й мастацтва»). У 1945[3] у Маскве выйшаў першы зборнік паэзыі «Человек из дубравы» ў перакладзе на расейскую мову, у Менску — вершаваная казка «Мароз-партызан». Аўтар кніжак паэзыі «На бацькоўскіх сьцежках» (1946), «Сьвята» (1947), «Чалавек-сонца» (1947), «Паэмы» (1948), «Сьветач» (1950), «Дарогай шчасьця» (1952), «Жывая рака» (1955), «Хлеб і нахлебнікі» (1957), «За салаўінымі гаямі» (1959), «Вясёлка над полем» (1961), «Залатыя ключы» (1963), «Высокі поўдзень» (1964), «Рэха навальніц» (1965), «Партрэт бацькаўшчыны» (1967), «Вінтоўка й плуг» (1968), «Любоў мая» (1971), «Гарынь» (1972), «А ў бары, бары» (1974), «З Дуброўкі краіна відна» (1974), «Сонцам заручоныя» (1975), «Сонечны гадзіньнік» (1978), «Сосны ў жыце» (1980), «Мой шчодры бор» (1985). Выдаў зборнік вершаваных фельетонаў «Маштабны Міканор» (1963). Напісаў для дзяцей кніжкі паэзыі «Ідзі, мой сын» (1953), «Тарасікава дарожка» (1962), «Дабрадзейны асілак» (1973), «Партызанскі рыбачок», (1976), аповесьць «Малюнкі маленства» (1977).

У творчасьці Антона Бялевіча ўваскрасеньне подзьвігу народу ў Вялікую Айчынную вайну, жыцьцё калгаснай вёскі. Яго паэзыі ўласьцівыя традыцыйна-фальклорная вобразнасьць, народна-песенны лад, выразнасьць мастацка-выяўленчых сродкаў, даступнасьць лексыкі, адкрытасьць выказваньня[4].

Аўтар дакумэнтальнай аповесьці «Мінай Шмыроў» (1970), кніг нарысаў «Майстры сацыялістычнага земляробства» (1939), «Сонечным шляхам» (1950), «Добрыя людзі» (1957), «Людзі робяць вясну» (1959), «З добрай доляй заручоныя» (1960), «Хатынь: боль і гнеў» (1971), «Споведзь сэрца» (1978), кнігі літаратурных партрэтаў «Чарадзеі» (1970).

Пераклаў на беларускую мову паэму А. Твардоўскага «За дальлю — даль» (1962), паасобныя творы А. Пракоф'ева(ru), М. Бажана(uk), А. Малышкі(ru), І. Няходы(uk), М. Лермантава, А. Міцкевіча і інш.[3].

Remove ads

Прэміі й узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і мэдалямі. Імем паэта названа вуліца ў горадзе Узда[3].

Бібліяграфія

  • Выбраныя творы. Т. 1-2. Мн., 1969.
  • Хатынь: боль и гнев [печатный текст] / Белевич, Антон Петрович, Автор (Author); Жиженко, Владимир Александрович, Переводчик (Translator); Дегтярева, И. А., Редактор (Editor); Сергеев, С. И., Художник (Artist); Трояновская, Н. Е., Технический редактор, типограф (Typographer). — Издание 2-е, переработанное. — Москва : Политиздат, 1974. — 79, [1] с.: вкладные [2] л.; 20 см.- 200 000 экземпляров   15 к.
  • Сонечны гадзіннік. Мн., 1978.
  • Мой шчодры бор. Мн., 1985.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads