Узьдзенскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Узьдзенскі раён
Remove ads

Узьдзе́нскі раён[4] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 23 481 чалавек[5]. Адміністрацыйны цэнтар — места Ўзда.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічнае становішча

Мяжуе з Капыльскім, Койданаўскім, Стаўпецкім, Слуцкім, Пухавіцкім і Менскім раёнамі Менскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні

Тэрыторыя раёну разьмешчаная ў межах Стаўпецкай раўніны і адгор’яў Менскага ўзвышша. Рэльеф узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максымальная 219 м (каля аграгарадка Возера).

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,8 °C. Ападкаў 632 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 190 дзён.

Пад лясамі 39% тэрыторыі раёну, найвялікшы масіў Лашанскае лецішча. Пад балотамі 1,6% плошчы.

Гідраграфія

Галоўныя рэкі — Нёман з прытокамі Вусай і Лошай, на ўсходзе — Шаць (прыток Пцічы).

Гаспадарчая дзейнасьць

Малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Слуцак — Мікашэвічы, Менск — Узда — Капыль, Мар’іна Горка — Узда — Стоўпцы.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 23 657 чалавек[6] (перапіс); 2016 год — 23 215 чалавек[7]; 2017 год — 23 287 чалавек[8]; 2018 год — 23 481 чалавек[5]

Інфармацыя для турыстаў

Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (1838—40) у аг. Возера, Сьвята-Пакроўская царква (ХІХ ст.) у в. Забалацьце, Сьвята-Пакроўская царква (1897) у аг. Хатляны, сядзіба ў в. Наднёман (ХІХ ст.), касьцёл (XVI ст.) і сядзіба ў в. Кухцічы (Першамайск) (1-я палова ХІХ ст.), сядзіба (1-я палова ХІХ ст.) у в. Таўкачэвічы, касьцёл (ХІХ ст.) і царква ў месьце Ўзда.

Remove ads

Асобы, зьвязаныя з Узьдзенскім раёнам

Remove ads

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Адміністрацыйна раён падзяляецца на 6 сельсаветаў: Азерскі, Дзешчанскі,Нёманскі, Слабадзкі, Узьдзенскі, Хатлянскі.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads