Антон Каржанеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Каржанеўскі (28 кастрычніка (11 лістапада)1910, м. Валынцы, Дрысенскі павет, Віцебская губэрня, цяпер Дрысенскі раён, Віцебская вобласьць — 19 красавіка 1991) — беларускі мастак. Працаваў пераважна ў галіне жывапіснага пэйзажу.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 11 лістапада 1910 году ў мястэчку Валынцы (Дрысенскі павет Віцебская губэрня) у сялянскай сям’і. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1929—1932 гг.). Удзельнік мастацкіх выставак з 1934 году.
Ажаніўся, гадаваў дзіця. У час Вялікай Айчыннай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Падчас акупацыі быў узнагароджаны немцамі «Мэдалём для Ўсходу» за ўдзел у мастацкай выставе. Жонка Каржанеўскага да вайны працавала ў Вярхоўным Савеце БССР, была ў кампартыі і ў часе вайны эвакуявалася. Па вайне ёй прапанавалі выбар — развод з мужам альбо «членства ў КПСС». Яна абрала сям’ю — мужа і сына, які ўсю вайну прабыў з бацькам[1].
Арыштаваны 16 сьнежня 1944 году ў Менску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 58а, кв. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28 чэрвеня 1945 году за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 3 гадоў папраўча-працоўных лягераў, але ўжо 31 жніўня 1945 году быў вызвалены[2].
У 1945 годзе стаў сябрам Саюзу мастакоў. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 28 верасьня 1990 году. Асабовая справа К. № 31574-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Remove ads
Творчасьць
Сярод твораў, якім уласьціва насычанасьць колеру, выразная мадэліроўка аб’ёмаў, пленэрная непасрэднасьць кампазыцыйнага ладу, лірычныя пэйзажы «Над Сьвіслаччу» (1938), «Сафійскі сабор у Полацку» (1955), «Апошняе лісьце» (1966), «Горад над Дзьвіной» (1973), «Стары Віцебск» (1979), «Тужлівая нотка» (1982), «Восеньскі пэйзаж» (1984), «Богаяўленскі сабор у Полацку» (1988); нацюрморты «Півоні, яблыкі, кавуны» (1953), «Ружы» (1962), «Нацюрморт з лямпай» (1977) і інш[3].
Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім саюзе мастакоў, Віцебскім краязнаўчым музэі, мэрыі г. Масквы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads