Антон Рабцаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Ра́бцаў (нар. 19 лютага 1984 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў кар’еру ў складзе менскага «Дынама», але за асноўную каманду правёў толькі 10 матчаў. У 2005 годзе перайшоў у ждановіцкую «Дарыду», у складзе якой трывала гуляў у асноўным складзе цягам чатырох гадоў. Па заканчэньні сэзону 2008 году «Дарыда» спыніла існаваньне, і Антон апынуўся ў складзе «Гомля». Аднак замацавацца ў складзе гомельскага клюбу ня здолеў. Паводле вынікаў сэзону 2009 году «Гомель» страціў месца ў Найвышэйшай лізе, і Рабцаў пакінуў клюб.
Першую палову сэзону 2010 году правёў у першалігавым «Рудзенску», а потым стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда». У 2010—2011 гадах трывала гуляў у асноўным складзе жодзінцаў, а ў сэзоне 2012 году пачаў радзей зьяўляцца на полі. У студзені 2013 году разам зь Яўгенам Лашанковым перайшоў з «Тарпэда-БелАЗ» у «Слуцак». Дапамог слуцкаму клюбу ў сэзоне 2013 году перамагчы ў Першай лізе. У сэзоне 2014 году быў асноўным цэнтральным абаронцам «цукровых» у Найвышэйшай лізе, аднак у кастрычніку 2014 году атрымаў траўму, празь якую прапусьціў канчатак сэзону.
У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[3]. Аднак неўзабаве стала вядома, што праз траўму Антон вымушаны будзе прапусьціць сэзон 2015 году[4]. У выніку, у лютым 2015 году скасаваў кантракт з «Слуцкам»[5] і завяршыў кар’еру.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads