Антон Сеўчанка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антон Сеўчанка
Remove ads

Анто́н Нікі́фаравіч Се́ўчанка (Нічы́паравіч) (22 лютага 1903, сяло Дзяніскавічы Гомельская вобласьць26 верасьня 1978) — беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, на працягу 15 гадоў — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Заслужаны дзяяч навукі БССР (1967). Ганаровы доктар Енскага ўнівэрсытэту (Нямеччына). Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 5-га скліканьня. У 1955-1959 гг. і 1963-1975 гг. дэпутат Вярхоўнага Савету БССР.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

У 1926—1929 працаваў настаўнікам. У 1932 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1934—1953 працаваў у Дзяржаўным аптычным інстытуце ў Ленінградзе. У 1953 годзе абраны акадэмікам АН БССР[1]. З 1953 — загадчык сэктара фізыкі і матэматыкі АН БССР. З 1954 — дырэктар Інстытуту фізыкі і матэматыкі АН БССР. З 1953 — прафэсар, а з 1957 па 1972 — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[2]. Пад яго кіраўніцтвам унівэрсытэт зьведаў бурнае разьвіцьцё, быў пабудаваны галоўны корпус. 1972—1978 — дырэктар Інстытуту прыкладных праблем БДУ, гэты інстытут зараз носіць яго імя.

У 1993 годзе Вучоным саветам БДУ было прынятае рашэньне аб увядзеньні ва ўнівэрсытэце прэміі імя Сеўчанкі ў галіне дакладных і прыродазнаўчых навук[3].

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Аўтар больш за 230 навуковых прац. Асноўныя навуковыя працы А. Н. Сеўчанкі датычацца спэктраскапіі і люмінесцэнцыі арганічных і неарганічных рэчываў, малекулярнай спэктраскапіі, квантавай электронікі, спэктраскапіі паўправаднікоў. Правёў дасьледаваньні па тушэньні люмінесцэнцыі, законах згасаньня, вымярэньні сярэдняй працягласьці сьвячэньня арганічных і неарганічных злучэньняў, па вывучэньні спэктраў, паглынаньня і палярызацыі ўранілавых крышталяў, раствораў, шкла.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads