Дзяніскавічы (Гомельская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяні́скавічы[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шапілаўскага сельсавету. Насельніцтва 66 чал. (2010). Знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад места Жлобін, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Хальч (лінія Жлобін — Гомель), за 110 км ад Гомелю.
Remove ads
Гісторыя
Выяўлены археолягамі курганны магільнік XI стагодзьдзя (за 0,3 км на паўночны захад ад вёскі) сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVI стагодзьдзя як хутар у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1567 годзе фальварак Дзяніскавічы павінен быў вылучаць апалчэнцаў для фармаваньня ўзброеных атрадаў ВКЛ.
Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1847 годзе 1527 дзесяцін зямлі. У 1843—1845 гадох на сродкі жыхароў і абшарнікаў Дабравольскага, Воўк-Левановіча і Грушаноўскага пабудаваная драўляная царква Раства Багародзіцы. Гаспадар аднаго фальварка валодаў тут у 1858 годзе 162 дзесяцінамі зямлі, другога — у 1874 годзе 352 дзесяцінамі зямлі і вадзяным млыном. З 1880 году дзейнічалі млын і хлебазапасная крама, з 1867 году — народная вучэльня (у 1889 годзе 30 вучняў). У 1886 годзе вадзяны млын, у Гарадзецкай воласьці Рагачоўскага павету. Паводле перапісу 1897 году ў сяле знаходзіліся 2 хлебазапасныя крамы, магазін, 2 ветракі, вадзяны млын, 2 кузьні, карчма. Побач — 2 аднайменныя фальваркі. У 1909 годзе пры школе была бібліятэка.
У пачатку 1920-х у фальварку заснаваная калектыўная гаспадарка «Хлебароб». У 1929 годзе арганізаваны калгас «Прывет», працавалі 2 ветракі. У 1936 годзе ў вёску перасяліліся жыхары суседніх пасёлкаў Прывет і Савет. У 1931 і 1934 гадох арганізаваныя калгасы «Прывет» і імя Саветаў. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 102 двары, забілі 62 жыхары. 126 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. У 1966 годзе да вёскі далучаны пасёлак Хлебароб. У складзе калгасу «Сьвітанак» (цэнтар — вёска Шапілава). Працаваў клюб.
Remove ads
Насельніцтва

- XIX стагодзьдзе: 1847 — 162 жыхары; 1886 — 60 двароў, 487 жыхароў; 1897 — 121 двор, 718 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 126 двароў, 889 жыхароў; 1925 — 181 двор; 1940 — 122 двары, 667 жыхароў; 1959 — 360 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 109 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 53 гаспадаркі, 86 жыхароў[2]; 2010 — 66 жыхароў
Вядомыя выхадцы
- А. Н. Сеўчанка — савецкі фізік, акадэмік Акадэміі навук БССР (1953). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1967). Адзін з заснавальнікаў беларускай школы фізыкі. Герой Сацыялістычнай Працы, доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар (яго імя прысвоена навукова-дасьледчаму інстытуту прыкладных фізычных праблем БДУ).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads