Антон Суша
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Суша (нар. 25 студзеня 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтану».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец СДЮШАР гораду Ігумен. З 2017 году пачаў выступаць за дубль «Дынама», пазьней зрэдку пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 22 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў у пачатковым складзе ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» (0:3) і быў заменены на 31-й хвіліне пры ліку 0:2.
У студзені 2020 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспасьпяхова. Пазьней далучыўся да «Гомлю» і ў лютым 2020 году быў арандаваны гэтым клюбам на cэзон 2020 году[3]. У складзе гомельскай каманды пераважна выходзіў на замену. У сьнежні 2020 году вярнуўся ў «Дынама»[4]. У пачатку 2021 году трэнаваўся разам з асноўнай камандай дынамаўцаў, у выніку пачаў у ейным складзе cэзон 2021 году. Заставаўся на лаўцы запасных, гуляючы за дубль. За першую каманду толькі аднойчы выйшаў на замену 23 чэрвеня ў кубкавым матчы супраць «Ліды» (3:0). У ліпені 2021 году зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[5], дзе 7 разоў выйшаў на замену ў Найвышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[6].
У лютым 2022 году знаходзіўся разам з асноўным складам дынамаўцаў на міжcэзонным зборы ў Сочы, а пасьля вяртаньня праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да койданаўскага «Арсэнала»[7]. Не замацаваўся ў камандзе, звычайна заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену. У ліпені 2022 году арэнда была датэрмінова спыненая[8], і ў хуткім часе паўабаронца быў наноў арандаваны, ужо «Слуцкам»[9]. У слуцкай камандзе спачатку выходзіў на замену, пасьля пачаў заставацца на лаўцы запасных. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Слуцак»[10]. У пачатку 2023 году некаторы час трэнаваўся з дублем «Дынама», але пасьля пакінуў сталічны клюб. У ліпені 2024 году стаў гульцом наваполацкага «Нафтану»[11], а ў студзені 2025 году падоўджыў супрацу з клюбам[12].
Міжнародная
10 верасьня 2019 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Партугаліі (0:2).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads