Раваніцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рава́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Раванічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 году ў складзе Ігуменскага раёну Менскай акругі БССР. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Ігуменскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.
25 ліпеня 1959 году да сельсавета далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавету (5 населеных пунктаў: Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Трактар)[1].
27 лістапада 1989 году ў склад Калодзескага сельсавету перададзены 5 населеных пунктаў (Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Рэпішча)[2].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1508 чалавек[3], зь іх 92,5% — беларусы, 4,2% — расейцы, 1,2% — азэрбайджанцы, 0,7% — украінцы[4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads