Антызаходніцтва
процістаяньне заходняму сьвету From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антызахо́дніцтва — ідэалёгія шырокай апазыцыі, староннасьці альбо варожасьці да людзей Заходняй культуры або палітыкі Заходняга сьвету.
Рэжым Лукашэнкі ў Беларусі
У Беларусі няма моцнай гістарычнай антызаходняй школы. Антызаходніцтва рэжыму Лукашэнкі мае савецкае паходжаньне[1].
Расея
Антызаходніцкія настроі ў Расеі бяруць пачатак у XIX ст. з інтэлектуальных спрэчак паміж заходнікаў і славянафіламі. Калі першыя лічылі Расею адсталай заходняй краінай, другія цалкам адхілялі гэтыя заявы і называлі Захад «гнілым». Важнай постацьцю крытыкі Захаду за маскоўскім гаспадаром Аляксандрам III быў Канстанцін Пабеданасцаў, былы лібэрал, які асудзіў і раскрытыкаваў свае погляды.
За камуністычнай уладай Захад з часам стаў сынонімам «капіталістычнага сьвету», у выніку чаго зьявілася вядомае прапагандысцкае клішэ «тлятворны ўплыў Захаду» (рас. тлетворное влияние Запада).
Па Халоднай вайне шэраг палітыкаў Расейскай Фэдэрацыі падтрымалі прапаганду расейскага праваслаўнага традыцыяналізму і непрыманьне заходняга лібэралізму. Некаторыя ўльтранацыяналістычныя палітыкі, такія як Уладзімер Жырыноўскі, дэкляруючы антыкамунізм, выказваюць найбольш антызаходнія настроі. Уладзімер Пуцін прапагандуе падобную палітыку ў сацыяльных, культурных і палітычных пытаньнях як у самой Расеі, так і за мяжой. Пуцін крытыкуе глябалізм і нэалібэралізм[2] і прасоўвае тыя палітычныя сілы, якія засяроджваюцца на расейскім шавінізьме, «аднаўленьні гістарычнай велічы Расеі» і сыстэматычным супрацьстаяньні лібэральным ідэям і палітыцы[3]. Пуцін цесна супрацоўнічае з Расейскай праваслаўнай царквой, ад кіраўніка якой Кірылы (Гундзяева) ён атрымаў падтрымку на выбарах у 2012 годзе, які назваў кіраваньне Пуціна «Божым цудам»[4]. Расейская праваслаўная царква супрацоўнічае з групамі, якія прапагандуюць расейскія шавіністычныя і антызаходніцкія погляды[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads