Антэр (папа рымскі)
папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антэр (лац.: Anterus, ? — 3 студзеня 236) — 19-ы Папа Рымскі (з 21 лістапада 235 па 3 студзеня 236).
Remove ads
Пантыфікат
Біскуп Рыма Антэр быў грэкам, сынам Ромула[2], які нарадзіўся ў Пецілію-Палікастра ў Калабрыі й вызваліўся з рабства.
Верагодна, што ў 235 годзе ён (разам зь іншымі дзеячамі хрысьціянскай царквы, у тым ліку папам сьв. Пантыянам і біскупам (антыпапай) сьв. Гіпалітам Рымскім) быў сасланы на востраў Сардынія па загадзе імпэратара Максыміна Тракійскага. Там Пантыян і Гіпаліт памірыліся й дамовіліся аб тым, што наступным Папам стане Антэр.
Яго пантыфікат працягваўся месяц і дзесяць дзён. Ён лічыцца пакутнікам, пахаваны ў катакомбах сьв. Калікста. Надмагільная пліта Антэра была знойдзена Джавані Батыста дэ Росі ў 1854 годзе. На пліце захаваліся паўсьцёртыя рэшткі грэцкай эпітафіі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads