Пантыян (папа рымскі)

папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пантыян (папа рымскі)
Remove ads

Пантыян (па-лацінску: Pontianus; ? — кастрычнік 235) — біскуп рымскі (230—235)[2].

Хуткія факты Пачатак папства, Канец папства ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Зьвесткі пра Пантыяна дайшлі да нас дзякуючы страчанаму папскаму летапісу, цытаванаму ў Каталёгу Лібэрыюса(en) рымскіх біскупаў, складзенаму ў IV стагодзьдзі. Паводле «Liber Pontificalis», Пантыяна быў рымскім грамадзянінам і меў бацьку на ймя Кальпурніюс. Раньні гісторык царквы Эўсэбіюс Кесарыйскі пісаў, што ён кіраваў цягам шасьці гадоў[3].

Пантыянаў пантыфікат за талерантным імпэратарам Сэвэрусам Аляксандрам быў параўнальна мірным. Ён старшыняваў на рымскім сынодзе, які падтрымаў выгнаньне Арыгена і замену александрыйскім біскупам Дымітрыюсам у 230 ці 231[2][3]. Паводле Эўсэбіюса, наступны імпэратар, Максімінус, спыніў палітыку талерантнасьці да хрысьціянства свайго папярэдніка[4]. І Пантыян, і антыпапа Гіпаліт Рымскі былі арыштаваныя і накіраваныя на працы ў шахтах Сардыніі[5], што фактычны азначала сьмяротны вырак[6].

Пантыян, усьведамляючы гэта, 28 верасьня 235 року зьняў зь сябе біскупскія паўнамоцтвы (першае ў гісторыі папскае зрачэньне), каб даць магчымасьць абраць пераемніка рымскай царквы; дата абдыкацыі занатаваная ў Каталёгу Лібэрыюса. Гэтая падзея скончыла схізму, якая існавала ў Царкве цягам васемнаццаці гадоў. Пантыяна забілі да сьмерці кіямі[3][5], не ўратаваўся таксама і Гіпаліт.

Remove ads

Ушанаваньне памяці

У 236 або 237 року папа Фабіян перавёз парэшткі Пантыяна і Гіпаліта ў Рым, дзе першы быў пахаваны ў папскай крыпце катакомбаў сьвятога Калікста на Апіевай дарозе[5][7]. У 1909 выяўленая пліта над ягонай магілай з надпісам па-грэцку: Ποντιανός Επίσκ (Пантыянус Эпіск, то бок эпіск. Пантыянус). Іншай рукой быў выразаны надпіс «Μάρτυρ» («мучанік»[2]).

Ва Ўсходніх Праваслаўных цэрквах і рыма-каталіцкім календары з 1969 року Пантыяна і Гіпаліта шануюць разам 13 жніўня[8][9]. У каталіцкіх цэрквах са старымі календарамі накшталт Агульнага рымскага календару 1960 року успамін Пантыяна адзначаецца 19 лістапада[10].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads