Анэўрызма

абмежаванае пашырэньне крывяноснай ссудзіны або поласьці сэрца пры станчэньні і выпучваньні яго сьценкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Анэўрызма
Remove ads

Анэўрызма (грэц. ανεύρυσμα — пашырэньне) — абмежаванае пашырэньне крывяноснай ссудзіны або поласьці сэрца пры станчэньні і выпучваньні яго сьценкі.

Хуткія факты Спэцыяльнасьць, Ускладненьні ...

Віды: сапраўдная — выпучваюцца ўсе слаі сьценак, несапраўдная — мяшок пры сьценцы пашкоджанай ссудзіны. Пры пашкоджаньні аорты і ссудзіны (артэрыяльная, вянозная, артэрыявянозная) ёсьць ускладненьнем атэрасклерозу, пранцаў і раненьня. Пашкоджаньне сэрца ўзьнікае пасьля інфаркту ў сьценцы левага страўнічка. Можа парушаць кровазабесьпячэньне і сьціскаць прылеглыя тканкі. Магчымы разрыў і крывацёк са сьмяротным зыходам. Лячэньне адмысловае і хірургічнае[2]. Для папярэджаньня крывацёку да анэўрызмы падводзяць прыстасаваньне адводу ссудзіны з кровазвароту. Умяшаньне ажыцьцяўляюць з дапамогай катэтара, які падводзяць празь сьцегнавую артэрыю[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads