Міхал Вітушка

беларускі антысавецкі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Вітушка
Remove ads

Міха́л Віту́шка (5 лістапада 1907, Нясьвіж, цяпер Беларусь — 27 красавіка 2006, Нямеччына) — беларускі палітычны дзяяч, кіраўнік беларускага антысавецкага руху.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Нясьвіжы. Атрымліваў адукацыю ў Клецкай, а пасьля Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1930 годзе. Вучыўся ў Праскім і Варшаўскім унівэрсытэтах, уваходзіў у кіраўніцтва Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў[1] і Асьветнага таварыства беларусаў у Варшаве.

У жніўні 1941 году Міхал Вітушка — камандзір аднаго з аддзелаў Беларускай самааховы на Заходнім Палесьсі, дзе Беларуская Самаахова праводзіла сумесную з Палескай сеччу УПА антысавецкую апэрацыю. Адзін з стваральнікаў беларускай паліцыі ў Менску, да восені 1941 году быў намесьнікам камэнданта паліцыі. У 1942—1943 гадох займаўся стварэньнем аддзелаў Беларускае самааховы на Браншчыне, Смаленшчыне і Магілёўшчыне. Міхал Вітушка ўваходзіў у Цэнтральны камітэт Беларускай незалежніцкай партыі, ад якога атрымаў чын генэрала. У чэрвені 1944 году ўдзельнічаў у II Усебеларускім кангрэсе. Адзін з арганізатараў плянаванага антынямецкага выступу ў Менску, мэтай якога было абвяшчэньне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Зь лета 1944 году — афіцэр дэсантнага батальёну «Дальвіц», маёр Беларускай краёвай абароны.

Паводле адных зьвестак, 17 лістапада 1944 году дэсантаваўся на Віленшчыне на чале аддзелу парашутыстаў і 7 студзеня 1945 году быў забіты ў баі. Паводле іншых зьвестак пад ягоным імем дэсантаваўся іншы чалавек, а Вітушка зьявіўся ў Беларусі пазьней[2].

Паводле гэтых зьвестак, дзейнасьць у Беларусі Вітушка пачаў у 1946 годзе, рэарганізаваўшы антысавецкі партызанскі рух Цэнтральнай і Заходняй Беларусі ў Беларускую вызваленчую армію. Кіраваў Беларускай незалежніцкай партыяй, рэдагаваў часопіс «За волю». Спыніў партызанскую дзейнасьць, узначальваў падпольле. У пачатку 1950-х вывеў ацалелыя партызанскія атрады праз Польшчу і Латвію на Захад; сам ён заставаўся ў Польшчы, адкуль кіраваў антысавецкім падпольлем, а ў 1960-х перабраўся на Захад[3]. Паводле зьвестак, атрыманых ад ягонага сына, Міхал Вітушка памёр 27 красавіка 2006 году[3].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads