Арарацкая раўніна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арарацкая раўніна
Remove ads

Арара́цкая далі́на, Арарацкая раўні́на (па-армянску: Արարատյան դաշտ, па-турэцку: Ağrı Ovası) — раўніна на Армянскім нагор’і, разьмешчаная ў каўкаскім рэгіёне. На ўсходзе абмежаваная возерам Сэван і Гегамскім хрыбтом; на поўначы — гарой Арагац, на поўдні — гарой Арарат. У цэнтры даліны разьмешчаная сталіца Армэніі — Ерэван.

Thumb
Арарацкая раўніна

Рака Аракс дзеліць раўніну на дзьве часткі: паўночную (большую), якая належыць Армэніі, і паўднёвую (меншую) — Турэччыне. Вышыня над узроўнем мора — 850—1000 мэтраў. Даўжыня 90 км. Клімат кантынэнтальны з умерана гарачым летам.

На раўніне разьвіта паліўнае земляробства. Палі арашаюцца водамі ракі Аракс і ягонымі левымі прытокаміСэўджурам, Касахам, Разданам і інш.

Колькасьць прасьвідраваных глыбінных сьвідравін (да 200—250 м) на Арарацкай раўніне ў 1980-я рокі, паводле прыблізных ацэнак, дасягнула 3000.

Паводле працягласьці сапраўднага сонечнага зьзяньня Арарацкая раўніна можа быць параўнаная з субтрапічнымі зонамі Сярэдняй Азіі. У цёплы пэрыяд працягласьць сапраўднага сонечнага зьзяньня ў рэспубліцы складае 82-87% ад гадавой[1].

Thumb
Панарама Арарацкай раўніны з Ахцку
Remove ads

Глядзіце таксама

  • Раўніны Армэніі
  • Геаграфія Армэніі

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads