Арган Гаманда
электрычны музычны інструмэнт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арга́н Га́манда — электрычны клявішны музычны інструмэнт, які імітуе гучаньне клясычнага аргану мэтадам складаньня гармонікаў. Інструмэнт упершыню пабудаваны гадзіньнікавым майстрам Лорэнсам Гамандам у 1935 годзе ў Чыкага.

Гук у аргане Гаманда здабываецца з дапамогай мэталічных зубчатых колцаў, якія круцяцца пад магнітнымі гуказдымальнікамі. Калі насупраць магніту апынаецца зубец, ток у абмотцы максымальны, а на сярэдзіне прамежку між зубцамі ток падае да нуля. У выніку атрымваецца сыгнал сынусаідальнай формы. Складаючы сыгналы ад колцаў з рознай хуткасьцю кручэньня ды колькасьцю зубцоў, Гаманд стварыў тэмбр, досыць падобны на гучаньне духавога аргану. У сэрыйных мадэлях інструмэнту зьявіўся пульт дзеля дакладнай наладкі тэмбру, таксама было дададзена электрамэханічнае вібрата.
Спачатку арган Гаманда ўжываўся ў асноўным у цэрквах, як танная ды кампактная альтэрнатыва аргану клясычнаму. Аднак неўзабаве інструмэнт пачынаюць ужываць і джазавыя музыкі. У 1970-я гады арган Гаманда робіцца адным з асноўных інструмэнтаў у прагрэсіў-року. Пазьней гук інструмэнта пачалі вельмі дакладна імітаваць з дапамогай электронных сынтэзатараў, аднак дагэтуль арыгінальныя мадэлі аргана Гаманда цэняцца музыкамі.
Гурт Evanescence выкарыстоўваў арган Гаманда амаль на ўсіх песьнях са свайго альбому 2006 году The Open Door.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads