Evanescence

From Wikipedia, the free encyclopedia

Evanescence
Remove ads

Evanescence (па-беларуску: Зьнікненьне) — амэрыканскі рок-гурт зь Літл-Року (Арканзас), заснаваны ў 1995 годзе вакалісткай Эмі Лі і гітарыстам Бэнам Мудзі. Гурт атрымаў шырокую вядомасьць пасьля выхаду першага альбому «Fallen» (2003). Дзякуючы самотнікам «Bring Me to Life» і «My Immortal», альбом быў прададзены ў колькасьці 17 мільёнаў асобнікаў ва ўсім сьвеце, а гурт здабыў дзьве ўзнагароды Грэмі з шасьці намінацыяў. Праз год гурт выпусьціў свой першы жывы альбом і відэа-рэліз «Anywhere but Home», які быў прададзены ў колькасьці большай за мільён асобнікаў ва ўсім сьвеце. З 2013 па 2015 гады Evanescence зрабіў прэрву, а ў 2015 заявілі аб узнаўленьні дзейнасьці і заплянавалі гастролі на 2016 год. Але новы матэрыял у той час не ствараўся, бо Лі была засяроджаная на ўласным сольным праекце. Толькі ў канцы 2017 году сьвет пабачыў новы рэліз гурта альбом «Synthesis». Склад Evanescence зьмяняўся некалькі разоў, адзінай нязьменнай удзельніцай ёсьць толькі Эмі Лі.

Хуткія факты Гады, Краіна ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads