Чыкага

места і цэнтар штату Іліной (ЗША) From Wikipedia, the free encyclopedia

Чыкага
Remove ads

Чыкага (па-ангельску: Chicago) — трэці па колькасьці жыхароў (пасьля Нью-Ёрку і Лос-Анджэлесу) горад ЗША, другі па значнасьці фінансавы цэнтар краіны і найбуйнейшы транспартны вузел Паўночнай Амэрыкі. Разьмешчаны на паўднёва-заходнім узьбярэжжы возера Мічыган, у штаце Ілінойс; адміністрацыйны цэнтар акругі Кук(en).

Хуткія факты

Насельніцтва Чыкага, паводле зьвестак на 2014 год, складае 2722 тыс. чалавек. Аглямэрацыя Чыкага (з рознымі прыгарадамі) завецца «Вялікі Чыкага» або «Краіна Чыкага» (па-ангельску: Chicagoland; назоў прапанаваны газэтай «Чыкага Трыб’юн» у пачатку XX стагодзьдзя); у ёй пражывае каля 10 млн чалавек.

Чыкага лічыцца эканамічнай, прамысловай, транспартнай і культурнай сталіцай Сярэдняга Захаду. Неафіцыйна яго часам таксама завуць «Другі Горад» і «Горад Ветравеяў».

Remove ads

Гісторыя

Чыкага зьявіўся на мапе ў 1833 годзе як пасёлак з насельніцтвам 350 чалавек. У 1837 годзе Чыкага атрымаў статус гораду. Месцазнаходжаньне гораду паміж усходнімі і заходнімі штатамі і разьвіцьцё чыгунак ператварыла Чыкага ў транспартны цэнтар ЗША.

8 кастрычніка 1871 году вялікая частка гораду згарэла ў Вялікім чыкаскім пажары. Гэта дало магчымасьць зноўку адбудаваць горад і паслужыла штуршком да станаўленьня Чыкага як цэнтру архітэктуры ЗША.

Першы ў сьвеце небасяг быў пабудаваны ў Чыкага ў 1885 годзе.

У 1890 годзе Чыкага быў другім па памерах горадам у ЗША (пасьля Нью-Ёрку) з насельніцтвам у 1,1 мільёну.

З ростам гораду стаў адчувацца недахоп чыстай вады і праблемы з каналізацыяй, бо горад забруджваў возера Мічыган. У 1900 годзе праблема была вырашаная разваротам ракі Чыкага, каб яна выцякала з возера Мічыган і будаўніцтвам вычышчальнага канала, накіраванага ў раку Ілінойс.

У 1920 годзе горад набыў міжнародную «славу» дзякуючы росту арганізаванай злачыннасьці, з знакамітымі гангстэрамі, такімі як Аль Капонэ.

У 1942 годзе ў Чыкаскім унівэрсытэце ў рамках Мангэтанскага праекту была праведзеная першая ў сьвеце кіраваная ядзерная рэакцыя.

Remove ads

Геаграфія

Паводле зьвестак United States Census Bureau, агульная плошча гораду — 589,91 км².

Спорт

Транспарт

Грамадзкі транспарт

Працу грамадзкага транспарту ў Чыкага і прыгарадах забясьпечваюць тры агенцтвы:

Thumb
Аўтобус CTA ў Чыкага
  • CTA (Chicago Transit Authority) — Транспартная Адміністрацыя Чыкага кіруе другой па велічыні сыстэмай грамадзкага транспарту ў ЗША, якая ўлучае 152 аўтобусныя маршруты і 7 лініяў мэтрапалітэну. Штодня CTA перавозіць 1,4 мільёну пасажыраў: аўтобусы перавозяць каля мільёну пасажыраў штодня, яшчэ паўмільёна чалавек карыстаецца цягнікамі мэтро. Маршруты CTA ахопліваюць увесь Чыкага і 40 найбліжэйшых прыгарадаў. Блакітная і памяранцавая лініі цягнікоў CTA злучаюць цэнтар гораду з гарадзкімі аэрапортамі.
  • Metra — сыстэма прыгараднага чыгуначнага паведамленьня, абслугоўвае Чыкага і шэсьць найбліжэйшых акругаў штату Ілінойс і паўночны захад штату Індыяна. Цягнікі Metra абслугоўваюць каля 200 чыгуначных станцыяў, разьмешчаных на 11 лініях.
  • Pace — сыстэма прыгараднага аўтобуснага паведамленьня, абслугоўвае пераважна шэсьць прылеглых да Чыкага акругаў штата Ілінойс, а таксама некалькі маршрутаў у самім горадзе.

Аэрапорты

Чыкага абслугоўваюць 2 буйныя аэрапорты і некалькі дробных. Аэрапорт О’Гара(en) разьмешчаны гарадзкой рысай на захад ад Чыкага, хоць адміністрацыйна далучаецца да Чыкага. Гэта адзін з самых буйных аэрапортаў у сьвеце. Мае 4 тэрміналы: 1, 2, 3 — для ўнутрыамэрыканскіх авіялініяў, і пяты тэрмінал — міжнародны. Другі аэрапорт Мідўэй (Midway) значна меншы і разьмяшчаецца ў паўднёва-заходняй частцы гораду.

Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

  • Чыкага — прызнаны цэнтар архітэктуры ЗША. 5 з 10 самых высокіх будынкаў у ЗША і 10 з 50 самых высокіх будынкаў у сьвеце знаходзяцца ў Чыкага, улучаючы другі паводле вышыні будынак ЗША — Ўіліс Таўэр.
  • Аэрапорт О’Гара змагаецца з аэрапортам у Атланце за званьне самага загружанага аэрапорта ў сьвеце. Паводле статыстыкі ён займае другое месца ў сьвеце па колькасьці перавезеных пасажыраў.

Асобы беларускай дыяспары

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads