Аркадыюш Мілік
польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арка́дыюш Мі́лік (па-польску: Arkadiusz Milik; нар. 28 лютага 1994 году) — польскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Гулец здольны згуляць як чыстага форварда, гэтак і ўінгера. Вылучаецца хуткасьцю і добрай гульнёй зь мячом.
Remove ads
Кар’ера
Мілік пачаў сваю кар’еру ў моладзевай дружыне катавіцкага «Розвую». У 2011 годзе гулец склаў гадавы кантракт з забжаўскім «Гурнікам», а ўжо ў 2012 годзе перайшоў у нямецкі «Баер», за час выступаў у якім гуляў у арэндзе ў «Аўгсбургу» і «Аяксе». У 2015—2016 гадах «Аякс» падпісаў чатырохгадовы кантракт, стаўшы паўнацэнным гульцом амстэрдамцаў. Нідэрляндцы выдаткавалі на набыцьцё нападніка 2,8 мільёна эўра. Гуляючы за «Аякс», Мілік стаў адным з галоўных бамбардзірам Эрэдывізіі. 1 жніўня 2016 году паляк далучыўся да італьянскага клюбу «Напалі» за 35 мільёнаў эўра, удала замяніўшы Гансалё Ігуаіна. 21 студзеня 2021 году далучыўся да францускага клюбу «Алімпік» ў арэнду, які пазьней выкупіў гульца. У сэзоне 2022—2023 гадоў Мілік на правах арэнды перайшоў да табару італьянскага «Ювэнтуса».
Remove ads
Дасягненьні
«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2020
«Ювэнтус»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2024
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads