Арлен Кашкурэвіч
беларускі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арле́н Міха́йлавіч Кашкурэ́віч (Арсен; 15 верасьня 1929 — 26 жніўня 2013[3]) — беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1973)[4]. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 15 верасьня 1929 году ў сям’і службоўца. У нямецка-савецкую вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. У 1953 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню[5]. У 1959 годзе скончыў аддзяленьне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. Дыплёмная праца — ілюстрацыі да раману ісьляндзкага пісьменьніка Г. Лякснэса «Атамная станцыя». Ад 1959 да 1969 году выкладаў у гэтым інстытуце.
Быў сябрам Саюзу мастакоў СССР, Беларускага саюзу мастакоў. Працаваў ў жанры станковай графікі, афармляў кнігі. Быў прафэсарам-візытатарам ЭГУ. Атрымаў дзясяткі міжнародных і нацыянальных прэміяў за кніжнае афармленьне[6]. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах сьвету.
Памёр 26 жніўня 2013 году, пахаваны на Ўсходніх могілках Менску[7].
Remove ads
Творчасьць
Сярод працаў станковай графікі:
- сэрыя «Горад і людзі» (1963—1964)
- сэрыя «Партызаны» (1969—1970)
- сэрыя «Купаліяна» (на аснове вобразаў твораў Янкі Купалы, 1971)
- сэрыя «Блякада» (1979)
- «Прысьвячэньне В. Быкаву» (трыпціх, 1984)
- «Спрадвечнае» (трыпціх, 1984)
- «Напалм» (дыпціх, 1985)
- сэрыя «Асьветнікі» (1989)
- сэрыя «Сьвятыя зямлі Беларускай» (ад 1993)
Ілюстрацыі
- Біблейскія кнігі «Найвышэйшая песьня Салямонава», «Эвангельле паводле Лукі», «Апакаліпсіс».
- Апавяданьне «Курган» Янкі Купалы (1967).
- Раман «Авадзень» Э. Войніч (1968).
- Раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзімера Караткевіча (1968).
- Раман «Дзікае паляваньне караля Стаха» Уладзімера Караткевіча (1983).
- Паэма «Песьня пра зубра» Міколы Гусоўскага (у перакладзе на беларускую мову 1973).
- «Чазенія» Ўладзімера Караткевіча.
- «Ладзьдзя роспачы» Ўладзімера Караткевіча.
- Драма «Фаўст» Гётэ (1976).
- Аповесьць «Карнікі» Алеся Адамовіча.
- Кніга «Рандэву на манэўрах» Уладзімера Арлова.
Партрэты гістарычных дзеячаў Беларусі (Міндоўга, Жыгімонта Старога ды іншых).
Ілюстрацыі выкананыя ў тэхніцы афорту, лінагравюры ды эстампу. За сэрыі станковых працаў «Партызаны» ды «Купаліяна» ў 1972 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.
Выставы
- 2007 «Разам» (супольная, Менск)
- 2005 «Concerto Grosso» (пэрсанальная, Менск)
- 1987 Графіка А. Кашкурэвіча (пэрсанальная, Полацак)
Remove ads
Асабістае жыцьцё
Жонка — Людміла Аляксандраўна Красьнеўская-Кашкурэвіч, сыны Ігар ды Тодар таксама мастакі[8].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads