Тодар Кашкурэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тодар Кашкурэвіч
Remove ads

Тодар Кашкурэвіч (нар. 4 мая 1963 году ў Менску) — мастак, музыка, этнакультуроляг, дудар.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Менскую мастацкую вучэльню, Беларускі дзяржаўны мастацкі інстытут. Прадстаўнік мастацкай дынастыі Кашкурэвічаў (разам з бацькам Арленам і братам Ігарам). Працуе ў галіне манумэнтальнага мастацтва, жывапісу, кніжнай графікі і дызайну. Разам зь іншымі энтузіястамі запачаткаваў у Беларусі традыцыю экспэрымэнтальнай археалёгіі, адмысловец у працы з мэталам, дрэвам, настаўнік вядомых беларускіх гравёраў і ювэліраў[1].

Дасьледуе і аднаўляе старадаўную музычную традыцыю (беларуская дуда, ліра). Адзін з найбольш вядомых у балтыйскім рэгіёне майстроў, што вырабляюць дуды паводле аўтэнтычных узораў і пачынальнікаў сучаснага дударскага руху ў Беларусі. Удзельнік гурта рытуальнага фальклёру «ESSA», а таксама беларуска-літоўскага фольк-джаз праекту «TYLOS LABANORO»[1].

Адзін з заснавальнікаў і актыўных чальцоў Цэнтру этнакасмалогіі «KRYŬJA», галоўны рэдактар альманаху «DRUVIS». Даследуе беларускую традыцыйную культуру, рэлігію і міталёгію, вывучае архаічную знакавую сыстэму, паходжаньне і сэмантыку сымбаляў. Займаецца штудыямі ў галіне этнамузыкалёгіі, традыцыйнай эстэтыкі, сакральнай геаграфіі[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads