Арока (футбольны клюб)

партугальскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Арока (футбольны клюб)
Remove ads

«Арока» (па-партугальску: Arouca) — партугальскі футбольны клюб з гораду Арока. Заснаваны ў 1951 годзе.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў закладзены 25 сьнежня 1951 году як даччыны клюб «Порту»[2]. Свае першыя пяць дзесяцігодзьдзяў каманда спаборнічала ў рэгіянальных лігах Авэйру. За два гады з 2006 па 2008 гады клюб здолеў прасунуцца да трэцяга дывізіёну, калі галоўным трэнэрам каманды некалькі месяцаў з гэтага пэрыяду быў вядомы партугальскі тэлевядоўца Жоржы Габрыел[3].

Паводле вынікаў сэзону 2012—2013 гадоў «Арока» заняла другое месца ў Другой лізе партугальскага першынства і прасунулася ў Прымэйра-Лігу ўпершыню ў сваёй гісторыі[4][5]. У тым годзе найлепшым бамбардзірам ня толькі клюбу, але і ўсёй лігі стаў бразыльскі нападнік Жуэану, які паклаў на свой рахунак 24 галы. Улады гораду Арока ўшанавалі клюб залатым мэдалём[6], выдаткаваўшы клюбу дадатковыя фінансавыя сродкі дзеля рамонту і пашырэньня стадыёну[7].

У сэзоне 2015—2016 гадоў за часам працы Літу Відыгала на пасадзе галоўнага трэнэра «Арока» фінішавала на 5 месцы, гарантаваўшы сабе ўдзел у эўрапейскіх турнірах[8]. У розыгрышы Лігі Эўропы партугальцы за кошт голу ў гасьцёх перамаглі нідэрляндзкі «Гэраклес» і прасунуліся далей у стадыю плэй-оф, дзе саступілі грэцкаму «Алімпіякосу»[9]. Ужо праз год пасьля добрага сэзону «Арока» страціла месца ў элітным дывізіёне, спусьціўшыся да прыступку ніжэй[10]. Пры гэтым «Арока» у другім дывізіёне таксама не ўтрымалася, перайшоўшы ў трэці дыівізіён. Шлях вяртаньня да Прымэйра-Лігі быў такім жа хуткім, як і выпадзеньне да трэцяга дывізіёну. За два сэзон клюб здолеў вярнуцца да найвышэйшай лігі, разграміўшы ў пераходных матчах «Рыю Аві» ў травеньскіх матчах 2021 году. Паводле вынікаў сэзону 2022—2023 гадоў «Арока» паўтарыла сваё дасягненьне ў выглядзе 5 радку ў выніковай табліцы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads