Авэйру
места ў Партугаліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Авэйру (па-партугальску: Aveiro [aˈvɐiɾu]) — аднайменны горад і муніцыпалітэт у Цэнтральным рэгіёне Партугаліі (субрэгіён Бэйшу Воўгу), з агульнай тэрыторыяй у 197,58 км². Насельніцтва муніцыпалітэту складае каля 78 450 чалавек, гораду — 60 000 (2011). Горад месьціцца на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну за 50 км на поўнач ад Куімбра, за 70 км на поўдзень ад Порту й за 220 км на поўнач ад Лісабону. Авэйру зьяўляецца другім паводле велічыні горадам пасьля Куімбры ў Цэнтральным рэгіёне, а таксама лічыцца партугальскай Вэнэцыяй. Апроч гэтага, Авэйру зьяўляецца важным урбаністычным, партовым, транспартным, адукацыйным і турыстычным цэнтрам.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню горад узгадваецца ў 959 годзе пад лацінскай назвай Aviarium. Авэйру атрымаў статус гораду ў 1515 годзе.
Дэмаграфія
Гастранамія
Горад вядомы своеасаблівым дэсэртам овуш молеш (па-партугальску: Ovos moles), які робіцца зь яек і ўпершыню ўзгадваецца ў XIX ст.
Транспарт
Асноўныя віды транспарту гораду — чыгунка й аўтобусы. Чыгуначны вакзал Авэйру адносіцца да паўночнай лініі партугальскай чыгункі, у гадзіне язды ад Порту й дзьвюх гадзінах ад Лісабону. Таксама зьяўляецца важным транспартным вузлом для міжрэгіянальных, рэгіянальных і прыгарадных цягнікоў. У горадзе арганізаваная сыстэма бясплатных ровараў BUGA (па-партугальску: Bicicleta de Utilização Gratuita de Aveiro). Асноўныя аўтамагістралі, якія праходзяць праз горад, — А25 і А17. Немалаважнае значэньне мае марскі порт Авэйру (па-партугальску: Porto de Aveiro).
Remove ads
Турызм
Горад прыцягвае турыстаў сваімі каналамі й тыповымі лодкамі падобнымі да вэнэцыянскіх гандолаў, якія называюцца Малісэйру (па-партугальску: Moliceiro). Адна з найбольш значных славутасьцяў Авэйру — езуіцкі манастыр XV ст., у якім была пахаваная дачка караля Афонсу V Жуанна, які памярла ў 1490 годзе й была прылічаная да ліку сьвятых у 1673 годзе.
Побач з гарадзкой катэдрай месьціцца музэй Авэйру, у якім захоўваюцца й экспануюцца карціны, скульптуры, а таксама прадмэты царкоўнага жыцьця гораду й рэгіёну. Унутры музэю была адноўлена старая царква.
Апроч гэтага, сярод выбітных месцаў Авэйру вылучаюцца:
- Рыбная плошча (па-партугальску: Praça do Peixe)
- Гарадзкі сад (па-партугальску: Jardim Inf. D. Pedro e Coreto)
- Дом Сьв. Зіты (па-партугальску: Casa de Santa Zita)
- Дамы ў стылі Ар нуво
- Старая чыгуначная станцыя (па-партугальску: Estação de comboios)
- Тэатар Авэйру (па-партугальску: Teatro Aveirense)
- Былая керамічная фабрыка (па-партугальску: Antiga Fábrica Jeronymo Pereira Campos)
- Экамузэй вытворчасьці солі (па-партугальску: Ecomuseu da Troncalhada)
Remove ads
Гарады-сябры
Візэу, Партугалія
Форлі, Італія
Махдыя, Туніс
Панью, Кітай
Фарым, Гвінэя-Бісаў
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads