Арамуны
раманскамоўны этнас у паўднёвых Балканах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арамуны, арумыны, таксама валахі (па-арамунску: Armãnji, Rrãmãnji) — эўрапейскі этнас, які насяляе паўднёвыя Балканы і размаўляе па-арумынску (усходнераманскай мовай, блізкай да румынскай).
Remove ads
Мінуўшчына
Час зьяўленьня арамунаў на Балканах цяжка акрэсьліць пэўна: у хроніках існуе прагал між наездам барбараў і першымі згадкамі валахаў у XI—XII стагодзьдзях. З XIII стагодзьдзя тэрмін валахі пачынае зьяўляецца шточасьцей; аднак цяжка разьмежаваць, да якога этнасу тычацца тыя згадкі. Лічыцца, што валахамі называлі нашчадкаў рымскіх жаўнераў ці лацінізаванага мясцовага насельніцтва (грэкаў, ілірыйцаў, тракійцаў, дакійцаў). Арумынская мова мае повязі з народнай лацінай, якой размаўлялі ў той пэрыяд на Балканах.
За асманскім панаваньнем арамуны трымаліся праваслаўнага вызнаньня, лінгва франка якіх на Балканах была грэцкая мова. Таму найбольш заможныя і ўрбанізаваныя арамуны элінізаваліся, адыгрываючы значную ролю ў распаўсюджаньні грэцкай мовы і культуры. Нават першая арумынамоўная кніга была напісаная грэцкімі літарамі і прызначалася для навучаньня арамунаў грэцкай мове.
У XIX стагодзьдзі на тле паўстаньня балканскіх нацыянальных рухаў разьвіваецца і арамунская самасьвядомасьць. У 1815 року будапэшцкія арамуны дамагаліся дазволу на выкарыстаньне роднай мовы ў літургіі, аднак атрымалі адмову ад мітрапаліта. Арамунская шляхта супраціўлялася нацыянальнаму адраджэньню, імкнучыся ўліцца ў нацыянальныя большасьці краінаў пражываньня. Таму вялікая колькасьць арамунаў зрабілі значны ўнёсак у гісторыі сучасных балканскіх дзяржаваў, прыкладам: македонскі рэвалюцыянэр Піту Гулі, грэцкі прэм’ер-міністар Ёаніс Калетыс, грэцкі магнат Георгіяс Авэраф, грэцкі міністар абароны Эвангеляс Авэраф, сэрбскі прэм’ер-міністар Уладан Джорджавіч, патрыярх Канстантынопальскі Атэнагорас I, румынскі мітрапаліт Андрэй Шагуна ды інш.
Пасьля ўтварэньня незалежнай Румыніі і аўтакефальнай Румынскай праваслаўнай царквы арамуны трапляюць пад уплыў румынскага нацыянальнага руху. У выніку народ падзяліўся на прагрэцкую і прарумынскую часткі, меншая дзеля засталася трымацца арамунскай ідэнтычнасьці.
22 траўня 1905 року арамунская меншасьць дабілася права мець уласны(d) мілет у Асманскай імпэрыі, а таксама свабоду веравызнаньня і адукацыі роднай мовай. Аднак празь вялікую ступень асыміляцыі арамуны ня здолелі стварыць уласнай дзяржавы. Больш за тое, у 1897 року нямецкі балканіст Густаў Вайганд адзначыў, што «арамуны пераважна ня проста абыякава, але нават варожа ставяцца да ўласнага нацыянальнага руху».
Падчас барацьбы за Македонію большасьць арамунаў падтрымалі «патрыярхісцкую» Грэцыю. У часе I і II сусьветнай войнаў Італія намагалася перавабіць арамунаў на свой бок, прапануючы нават стварыць аўтаномію(d). Гэты праект ня меў значнага посьпеху; наадварот, сярод выбітных дзеячоў грэцкага Супраціву былі такія арамуны, як Андрэас Дзімас, Стэфанас Сарафіс, Аляксандрас Своляс.
Remove ads
Культура
Большасьць арамунаў — праваслаўныя хрысьціяне, якія трымаюцца юліянскага календара.
У народнай кухні заўважны ўплыў міжземнаморскай кухні ды сярэднеўсходняй кухняў.
Вядомыя арамуны
- Георгіяс Авэраф — прадпрымальнік, філянтроп
- Яніс Бутарыс — палітык, прадпрымальнік
- Джэорджэ Бэкалі — прадпрымальнік, палітык
- Крыстыян Гацу — гандбаліст
- Алена Георгі — сьпявачка
- Уладан Джорджавіч — палітык, дыплямат, лекар, пісьменьнік
- Нягу Джувара — гісторык, філёзаф, дыплямат
- Майкл Дукакіс — палітык
- Эвангеляс Запас — філянтроп, прадпрымальнік
- Ёакім III — патрыярх
- Ёван Змай — паэт
- Ёаніс Калетыс — палітык
- Ён Люка Караджале — драматург, пісьменьнік, журналіст
- Тома Караджыю — актор тэатру, тэлевізіі і кіно
- Ён Карамітру — палітык, актор
- Кірыл — патрыярх
- Сьпірыдон Лямбрас — палітык, прафэсар
- Браты Манакі — кінэматаграфісты
- Дамінік Масэану — гімнастка
- Сэрджыю Нікалаеску — кінарэжысэр, актор, палітык
- Канстантын Нойка — філёзаф, эсэіст, паэт
- Браніслаў Нушыч — драматург, празаік, сатырык
- Аляксандрас Папагас — вайсковец, палітык
- Дан Піца — кінарэжысэр, сцэнарыст
- Ёван Стэрыя Попавіч — драматург, паэт, юрыст, філёзаф
- Тошэ Праескі — сьпявак
- Аляксандрас Сволас — палітык
- Сіман Сіна — банкір, дыплямат
- Георг Сіна — прадпрымальнік, банкір
- Рыгас Фэрэас — пісьменьнік, рэвалюцыянэр
- Георге Хаджы — футбаліст, трэнэр
- Яніс Хаджы — футбаліст
- Сымона Халеп — тэнісістка
Глядзіце таксама
- Істра-румыны
- Мэглена-румыны
- Трака-румыны
- Валахі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads