Архэнтынас Хуніёрс Буэнас-Айрэс
аргентынскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Архэнты́нас Ху́ніёрс» (па-гішпанску: Argentinos Juniors) — аргентынскі футбольны клюб з Буэнас-Айрэсу. Базуецца ў сталічным раёне Ля-Патэрналь. Заснаваны 15 жніўня 1904 году. У спартовым клюбе маюцца сэкцыі розных відаў спорту, але найбольш папулярнай і вядомай ёсьць футбольная каманда. Яна лічыцца адной з найважнейшых футбольных камандаў Паўднёвай Амэрыкі. «Архэнтынас Хуніёрс» уваходзіць у лік аргентынскіх клюбаў, якія здабывалі Кубак Лібэртадорэс, найважнейшы клюбны турнір кантынэнту. Першая перамога ў памянёным турніры была здабытая ў 1985 годзе. Самым слынным выхаванцам клюбу ёсьць Дыега Марадона, які пасьпеў згуляць у дружыне больш за сто матчаў. Падсумоўваючы, клюб часта вызнаецца аднім з самых адметных футбольных клюбаў Аргентыны[1][2].
Remove ads
Гісторыя
Клюб паўстаў у раёне Віла-Крэспа ў Буэнас-Айрэсе 14 жніўня 1904 году групай анархістаў[3]. Першым прэзыдэнтам клюбу быў прызначаны Леандра Равэра Б’янкі.

Клюб узяў чырвона-белыя колеры ў гонар дэпутата Альфрэда Палясіяса, першага кангрэсмэна, абранага ад Сацыялістычнай партыі. Клюб далучыўся да Цэнтральнай футбольнай лігі, дзе спаборнічалі невялічкія клюбы і кампаніі. Першы матч «Архэнтынас Хуніёрс» згуляў супраць клюбу «Ля Прэнса», але скончыўся ён поўным расчараваньнем, бо гульцы зазналі паразу з катастрафічным лікам 12:1. Тым ня менш, у канцы сэзону каманда стала чэмпіёнам лігі. Свае хатнія матчы каманда ладзіла на полі, разьмешчаным на праспэкце Гаона і вуліцы Аньяска. У 1909 годзе «Хуніёрс» стаў сябрам Аргентынскай футбольнай асацыяцыі, але ўжо ў 1912 годзе клюб быў уцягнуты ў першы раскол у аргентынскім футболе, перайшоўшы ў альтэрнатыўную лігу. У 1921 годзе дружына забясьпечыла сабе прасоўваньне ў найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Аргентыны, дэбютаваўшы ў лізе 1922 году, дзе футбалісты адразу фінішавалі на 6-м радку. У 1925 годзе «Архэнтынас Хуніёрс» пераехаў на новае месца ў раён Ля-Патэрнал, дзе базуецца і сёньня.
У 1927 годзе дзьве асобныя футбольныя асацыяцыі былі аб’яднаныя. Клюб спаборнічаў у маштабнай лізе з 34 клюбаў, а пазьней ліга была нават пашырана да 36 удзельнікаў. «Архэнтынас Хуніёрс» утрымліваліся ў лізе да 1930 году. У 1931 годзе клюб далучыўся да 17 іншых клюбаў, стварыўшы асобную прафэсійную лігу, што паклала пачатак прафэсійнай эры аргентынскага футболу. Зь цягам часу каманда страціла месца ў найвышэйшым дывізіёне. У 1943 годзе клюбныя колеры бараніў Эктар Інгунса, які за час з 1943 па 1946 галоў улучыў 143 галы ў афіцыйных матчаў, стаўшы найлепшым бамбардзірам у гісторыі клюбу. «Архэнтынас Хуніёрс» вярнуліся ў найвышэйшую лігу ў 1956 годзе, дзе сталі сярэдняком турнірнай табліцы. У 1960 годзе каманда была блізкая да здабыцьця чэмпіёнскага тытула, але дружыне не хапіла два пункты, каб падабрацца да «Індэпэнд’ентэ», фінішаваўшы на трэцім радку. Увосень 1976 году ў складзе каманды дэбютаваў 15-гадовы Дыега Марадона, што зрабіла яго наймаладзейшым гульцом лігі, а гэты рэкород трымаўся да 2003 годзе, калі яго скасаваў Сэрхіё Агуэра. У 1980 годзе клюб быў другім у чэмпіянаце.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Аргентыны (3):
- 1984 (м), 1985 (н), 2010 (к)
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс (1):
- 1985
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
