Індэпэнд’ентэ Авэльянэда
аргентынскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Індэпэнд’е́нтэ» (па-гішпанску: Independiente) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Авэльянэда, які належыць да аглямэрацыі Вялікага Буэнас-Айрэсу. Клюб гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. Акрамя таго, «Індэпэнд’ентэ» ўваходзіць у склад гэтак званай вялікай пяцёркі футбольных клюбаў Аргентыны. Лякальнае суперніцтва з клюбам «Расінг» мае назоў Дэрбі Авэльянэды.
Першапачаткова клюб быў створаны ў Буэнас-Айрэсе ў раёне Мансэрат 1 студзеня 1905 году, аднак ужо ў 1907 годзе каманда зьмяніла сваё базаваньне на Авэльянэду. «Індэпэнд’ентэ» зьяўляецца даволі пасьпяховым аргентынскім клюбам, які мае на сваім рахунку 16 перамог у нацыянальным першынстве.
Remove ads
Стадыён
Стадыён «Індэпэнд’ентэ» мае назву Лібэртадорэс дэ Амэрыка, якую ён атрымаў у 2005 годзе. Раней пляцоўка была вядомы наўпрост як стадыён «Індэпэнд’ентэ». Арэна была адкрытая 4 сакавіка 1928 году матчам супраць уругвайскага «Пэньяролу». Гэта быў першы бэтонны стадыён у Паўднёвай Амэрыцы.
Дасягненьні
- Чэмпіён Аргентыны: 16
- 1922(АА), 1926, 1938, 1939, 1948, 1960, 1963, 1967(Н), 1970(М), 1971(М)
- 1977(Н), 1978(Н), 1983(М), 1989, 1994(К), 2002(А)
- Уладальнікі Кубка Лібэртадорэс: 7
- 1964, 1965, 1972, 1973, 1974, 1975, 1984
- Уладальнікі Міжкантынэнтальнага кубка: 2
- 1973, 1984
- Уладальнікі Паўднёваамэрыканскага кубка: 2010
- Уладальнікі Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 1995
- Уладальнікі Інтэрамэрыканскага кубка: 3
- 1973, 1974, 1975
- Уладальнікі Паўднёваамэрыканскага Супэркубка: 2
- 1994, 1995
- Удакладненьне: А — Апэртура, АА — Асасыясьён Аматарс, К — Кляўсура, М — Мэтрапалітана, Н — Насьяналь
Remove ads
Склад
- Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads