Арцём Дзенісенка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Дзенісенка (нар. 12 красавіка 1999 году) — беларускі футбаліст, брамнік наваполацкага «Нафтану».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец берасьцейскага «Дынама». З 2016 году пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Тады ж пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды ў якасьці рэзэрвовага брамніка. Дэбютаваў у «Дынама» 29 ліпеня 2018 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, па пэнальці 2:1), калі адгуляў усе 120 хвілінаў.
У ліпені 2019 году на правах арэнды далучыўся да берасьцейскага «Руха»[3], дзе таксама стаў рэзэрвовым брамнікам. У студзені 2020 году, пакінуўшы «Дынама», стаў паўнавартасным гульцом «Руха»[4]. У сэзоне 2020 году выступаў пераважна за дубль каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 2 жніўня 2020 году ў матчы супраць «Менску» (1:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў. У пачатку 2021 году зноў пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама». Праз траўмы прапусьціў пачатак сэзону, а з красавіка стаў другім брамнікам дружыны. Быў рэзэрвовым брамнікам берасьцейскай каманды, жаднага разу зьявіўшыся на полі. Па заканчэньні сэзону 2021 году пакінуў клюб.
У сакавіку 2022 году трэнаваўся зь «Лідай», а неўзабаве ўзмацніў склад бабруйскай «Белшыны»[5]. У сэзоне 2022 году быў асноўным брамнікам бабруйскай каманды, а ў 2023 годзе, пасьля аднаўленьня ад траўмы Аляксея Харытановіча, саступіў яму месца ў складзе. У жніўні 2023 году прыяднаўся да «Іслачы»[6]. У прысталічным клюбе ня даў рады, саступіўшы ў канкурэнтнай барацьбе за месца асноўнага брамніка Аляксандру Сьвірскаму. У лютым 2025 годзе стаў футбалістам наваполацкага «Нафтану»[7].
Remove ads
Дасягненьні
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2019
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads