Клецак (футбольны клюб)
беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Клецак» — беларускі футбольны клюб з гораду Клецку. З 2014 году выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
У 1992—1994 клецкі клюб гуляў у Другой лізе пад назвамі «Хімік», «Вікторыя» і «Рада». Пазьней стаў браць удзел у чэмпіянаце Менскай вобласьці пад назвамі «Камунальнік» і «Дарожнік». У 2008 годзе ў Другую лігу быў заяўлены асобны клюб «Клечаск», у той час «Клецак» працягваў выступаць у абласным першынстве.
У 2014 годзе, ужо пасьля таго як «Клечаск» спыніў існаваньне, «Клецак» перайшоў у Другую лігу. Спачатку каманда камплектавалася пераважна мясцовымі футбалістамі. У сэзоне 2014 году «Клецак» заняў 14-е месца. У сэзоне 2015 году ў склад каманды было запрошана больш іншагародніх гульцоў, у выніку «Клецак» здолеў заняць трэцяе месца ў групе і выйсьці ў фінальны этап, дзе атрымаў шостае выніковае месца.
У 2016 годзе галоўным трэнэрам «Клецку» быў прызначаны Мікалай Бранфілаў, які раней ачольваў сталічнае «Тарпэда» і запрасіў у каманду шэраг былых тарпэдаўцаў. Каманда пасьпяхова пачала сэзон, але пазьней апусьцілася ў сярэдзіну турнірнай табліцы. Тым ня менш, пасьпяховы фініш, у тым ліку перамогі ў двух апошніх турах над беспасярэднымі канкурэнтамі, як то «Асіпавічамі» і «Маладэчна-ДЮСШ-4», дазволіў камандзе заняць выніковае трэцяе месца і атрымаць месца ў Першай лізе. У лютым 2017 году стала вядома, што «Клецак» адмовіўся ад выступу ў Першай лізе[1]. У сакавіку клюб пацьвердзіў свой удзел у Другой лізе ў сэзоне 2017 году[2]. «Клецак» пасьпяхова пачаў новы сэзон, апынуўшыся сярод лідэраў, пазьней доўгі час утрымліваў другі радок, аднак няўдалы фініш адкінуў каманду на чацьвертае месца.
У сэзоне 2018 году каманду ачоліў малады трэнэр Міхаіл Дземянцей. Большу частку сэзону каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы, пазьней вынікі сталі паляпшацца, аднак у выніку «Клецак» завяршыў турнір на 12-м радку. У сэзоне 2019 году «Клецак» ужо быў адным з аўтсайдэраў, праз каманду прайшло шмат гульцоў, большасьць зь якіх не затрымлівалася. Некалькі разоў «Клецак» меў намер зьняцца з чэмпіянату, аднак у выніку дагуляў да фінішу, дзе стаў 14-м пры 15 удзельніках.
У пачатку 2020 году «Клецак» адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе, правёў сэзон у чэмпіянаце Менскай вобласьці, дзе стаў пераможцам. У 2021 годзе ў выніку аб’яднаньня Другой лігі з чэмпіянатамі абласьцей «Клецак» зноў далучыўся да Другой лігі.
Remove ads
Статыстыка
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Remove ads
Галоўныя трэнэры
- Яўген Лінёў (да 2015 году)
- Мікалай Бранфілаў (2016)
- Дзьмітры Калечыц (2017)[3]
- Міхаіл Дземянцей (красавік 2018 — травень 2019)
- Аляксей Гурко (травень — сьнежань 2019)
- Дзьмітры Буйвіла (з 2021 году)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads